Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі не мы, то хто?..

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Я спадзяюся на сябе,
Ведаю, дзе, як і што.
Сёння ўсё залежыць ад нас,
Калі не мы, то хто?

Мэта мая яркай зоркай гарыць,
Зорку дастану рукой.
Усё мы ўмеем і трэба рабіць,
Мне не патрэбен спакой.

Ступіць нага мая там, дзе ўчора
Нікога яшчэ не было.
Хочаш, мы зробім з табою там горы,
Бо калі не мы, то хто?

Новага часу светлае будучае
Мы пабудуем з табой.
Створым мы вечнае і неўміручае,
У нас будзе новы герой.

Не трэба шукаць ужо лёгкіх шляхоў,
Зарослых мінулай травой.
Твой доўгачаканы час прыйшоў,
Так давай пабудуем з табой

Магутнае, моцнае плато:
Там будуць жыць добрыя людзі,
Не будзе там зла, толькі шчасце адно –
Ніхто тады нас не забудзе!
Вясною там будуць птушкі спяваць
Аб светлай і чыстай долі,
І вецер гучна пачне вандраваць,
Адурманены ад волі.
І як у цудоўным, казачным свеце
Усе жыхары плато…

Калі гэтага ты не зробіш,
То хто тады зробіць, хто?..

Я спадзяюся на сябе,
Я ведаю, дзе, як і што.
Я усвядоміў: калі мы не зробім,
То гэта не зробіць ніхто…



Добры верш!!!

Добры верш!!!