Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кася Ганчарык

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Зраблю гарбату З твайго букету, З чырвоных ружаў, Што зараз дужа Мне рэжуць вока Сваёю спёкай. Чырвонай плямай У пакоі цьмяным Гараць нязвыкла. Адна панікла, Завяла кветка, Сустрэчы сведка- Яе на сметнік. З астнатніх будзе У халодны студзень Напой духмяны. Што, нечакана?:) Прыходзь у госці (мне сумна штосьці), То пачастую. Zoom Lebron XI 11


Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
Калі б сустрэчы нашай час, Я ў свой нататнік запісала, Сукенку гэту пад паяс Так часта б я не апранала. Не апранала б чырвань я, Гэту святочнасць без нагоды Не жартавала бы сям’я, Што ў галаве маёй прыгоды. Але не ведаю, на жаль, Калі сустрэць цябе павінна. Я наракаю кожны дзень Тваім, мне невядомым, імем. А дні ідуць, бягуць шпарчэй Здаецца мне, так можа стацца: Сукенка зносіцца хутчэй, Чым давядзецца нам спаткацца) Footwear


Сярэдняя: 3 (1 голас)
Мне цяжка вымавіць тваё імя Яно чамусьці дужа важкае Я вып’ю за цябе віна Схаваю позірк свой за пляшкаю. Цябе спытаю, ці кахаў, Ты не пачуеш, што сказала… …………………………………………………. На жаль, натхнення Бог не даў, Каб добры верш я сёння склала. Nike news


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Спячы яйка-сонца ў печы гарачай, У кубак наліць лёгкі водар рамонка, Каменьчык лізнуць з асалодай дзіцячай, Нібы вінаграда зялёную гронку; Да вуха прыкласці марскога рапана, То бок яго хатку, што стала мне цацкай, Каб ліпень у мароз узгадаць нечакана І жыць назаўжды поруч з летняй той казкай. Nike News