Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Клаўдзія Сямёнаўна

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Завісла поўня спелая над хатай, Ранетаў дух румяных прагна п'е І мые шчокі круглыя свае Расою жнівеньскай халаднаватай. Зялёны чысты водар хмелю з мятай Да самых дальніх зорак дастае. А ноч сузор'і, бы вяночкі, ўе, Развешвае над ліпаю кудлатай, І аблачынку сонную люляе, І калыханку яблыням спявае. У цішыні духмянай пад крылом Зямля і неба поўныя спакою, Аблашчаныя Божаю рукою І мяккім поўні спелае святлом. nike