Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёля Богданович

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
***************************************** Больш не хачу ні мёду, ні смуроду - Сама з сабою ў згодзе жыць хачу! Пад гукі незакончанай мелодыі Да зорак летняй ночкаю злячу... Адзінаю, пяшчотнай і жаданай Мяне каханы будзе называць. Не прылячу я ў сны твае пад ранак, А, можа, і заблукаю ў іх - як знаць... Табе ўсяго найлепшага жадаю. За тое, што кахала, выбачай... У яблынева-пенным садзе мая Пялёсткамі злятае мой адчай... Не трэба твайго мёду і смуроду, Сыду далей ад гора і бяды І ноты незакончанай мелодыі Пакіну ў тваім сэрцы назаўжды... 17.06 - 2015г. Air Max 90 Ultra 2.0 Essenti