Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноты незакончанай мелодыі...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

*****************************************
Больш не хачу ні мёду, ні смуроду -
Сама з сабою ў згодзе жыць хачу!
Пад гукі незакончанай мелодыі
Да зорак летняй ночкаю злячу...

Адзінаю, пяшчотнай і жаданай
Мяне каханы будзе называць.
Не прылячу я ў сны твае пад ранак,
А, можа, і заблукаю ў іх - як знаць...

Табе ўсяго найлепшага жадаю.
За тое, што кахала, выбачай...
У яблынева-пенным садзе мая
Пялёсткамі злятае мой адчай...

Не трэба твайго мёду і смуроду,
Сыду далей ад гора і бяды
І ноты незакончанай мелодыі
Пакіну ў тваім сэрцы назаўжды...
17.06 - 2015г.



Добры верш!

Добры верш!