Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Макар Краўцоў

Сярэдняя: 4.1 (15 галасоў)
Ціха спаў стары лес недалёчка, На балоце кулік чыркацеў, Той вясны была цёмная ночка, Што не вернецца зноў, каб хацеў. Хутка недзе схавалася вёска, Ўсё гусцела й гусцела імгла; Твая мілая, доўгая коска Чорнай стужкай на плечы лягла. Яшчэ зоркамі вочкі свяцілі. Шчасце-моладасць грэла душу… Тыя думкі, што нас засмуцілі, Я дагэтуль, як шчасце, нашу. “Нас нядоля ліхая злучыла, І ў наплыве сляпога чуцця Ўсю атруту пазнаць навучыла”… Дый заплакала ты, як дзіця. ……………………………… Было жудасна нам сярод ночы, Лёд нядолі застыў каля нас. Ты, як ангел, мне глянула ў вочы І пачула: “Расстацца нам час”…Popular Off-White