Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Лужанін

Luzhanin.jpg
Нарадзіўся 20 кастрычніка (2 лістапада па ст. ст.) 1909 года ў вёсцы Прусы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці). Сапраўднае імя - Аляксандр Амвросьевіч Каратай. У 1924—1928 гг. вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. У 1928—1931 гг. вучыўся ў БДУ. З 1931 г. працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 15 сакавіка 1933 г. у Мінску па справе «Беларускай народнай грамады». Асобай нарадай пры НКВД 10 жнівеня 1933 г. як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» асуджаны да 2 гадоў ссылкі. Адпраўлены ў ссылку ў Марыінск Кемераўскай вобласці, праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. У 1935—1941 гг. рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце. З 1944 г. загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у 1956 г. З 1959 г. член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гг.галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Публікавацца пачаў у 1925 г. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928 г. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975).Kids Clothes


Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)
Нічога ўжо не ўдасца занава! Перачакаць перачаканае, Перакахаць перакаханае, Перакалыхваць калыханае.Air Foamposite Pro


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад… Пастаю, адыду і вярнуся назад. Ціха, яблык, не падай, Не будзі маю радасць, Да відна не будзі, Пасядзі На галіне – Хай паспіцца дзяўчыне. А крыніца паціху булькоча ў кустах Аб зялёных вачах і аб мілых руках, Што красуня лясная Пра мяне ўспамінае… Дык, ручай, не шапчы, Зацурчы Па даліне, - Час прачнуцца дзяўчыне! І мы самі, як хвалі крынічнай пары, Цераз луг, цераз свет паплывём на зары. Ужо нашы прасторы Там, дзе месяц і зоры. Хутка ноч праміне, У акне Стала сіне, - Час выходзіць дзяўчыне!Air Max 1 Master


Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Суджана, стаўлена пад перакладзіны, Сечана, палена, а не аддадзена, Не парастрачана і не раскрадзена, Рупна ў падмуркі на золку пакладзена Роднае слова.Air Max 90 Classic