Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1962

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
Я люблю пазіраць, як раніцай Сонца ўсім раздае нарад, У празрыстай расе купаецца, Белым воблачкам уціраецца, Аглядае свой далягляд. На двары ж – раскашуе верасень. З яго ветрам я заадно Далягляды свае праверу ўсе, Мо забыў што на ўзлеску ў верасе, Калі бегаў там басанож?.. Атрымаўшы нарад нялёгкі свой, Паспяшаю-лячу ў бары. Чую, рэха маё галёкае... І сягоння яно, далёкае, Адбіваецца на пяры. Вецер крочыць у замець пожняю, Трэба ў лес мне за ім паспець, Зазірнуць там пад хвою кожную, Мо зямлянка дзе ёсць парожняя Ці касцёр, каб радок сагрэць? А на крылах гаючых ліпеня Я ў сваё зазірну сяло. Трэба мне пустазелле выпалаць І хутчэй тое зерне выспеліць, Што для радасці прарасло. Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усёй душой.adidas


Сярэдняя: 4.5 (302 галасоў)
Ад шчасця сэрца скача, як дзіця, Ад бед яно, як млын, шуміць начамі, Варочае цяжкімі камянямі, Падлічваючы горычы жыцця. Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа: Спынілася – і ўжо не завяду, Яно секунды адбіваць не зможа, Калі падкосіць смерць маю хаду. Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба, Я не аддам дасведчаным майстрам І, як стары гадзіннік, не прадам У дні нястач і бед за лусту хлеба. Затое з ім далей у свой паход Я крок у крок датуль ісці гатовы, Пакуль не скончыцца яго жыццёвы, На ўвесь мой шлях разлічаны, завод.SNEAKERS


Сярэдняя: 4.3 (100 галасоў)
Ёсць у паэта свой аблог цалінны, Некрануты прастор для баразён, Дзе ён працуе з першае хвіліны І да апошніх вечаровых дзён; Ёсць думак прагавітае насенне, У жменю назбіранае з дарог, Што спелага чакае ўвасаблення, Заліўшы хваляй жытняю аблог; Ёсць сэрца маладое, без якога – Без палкага, жывога пачуцця – Няма ў яго нічога: ні аблога, Ні плённых дум, ні самаго жыцця; І ёсць адказнасць перад строгім вершам, Перад яго пачаткам і канцом – Каб баразну, радком пачаўшы першым, У сноп звязаць шаснаццатым радком.New Arrivals


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Зацішкі росныя палян
Ніколі сонца не праспалі, –
Красу вясны ў сябе вабралі
Зацішкі росныя палян.
У час суровы, ў дні вайны
Тут ракаталі грозна сосны,
Сваіх братоў хавалі сёстры
У час суровы, ў дні вайны.
Яны навек тут засталіся,
Каб смерцю смерць перамагчы, –
Красу зацішкаў берагчы
Яны навек тут засталіся.
І ў лесе –
                мір і цішыня,
Якіх так праглі партызаны.
Паслухай вечарам ці рана:
У лесе –
               мір і цішыня.
Зацішкі росныя палян
Спавіты ранішнім спакоем...
Не, нездарма грымелі боем
Зацішкі росныя палян!..
Nike Zoom All Out Flyknit