Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марына Яраховіч

Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)

Мой сябар!
Табе ўдзячнай буду да захада
Дзён маіх.
Я веру!
Ты той, хто не пакіне мяне адну
Сярод людзей тых,
Што ішлі міма, калі не хапала паветра.
Калі мне здавалася, што зямлі нетры
Цягнуць уніз.
Калі ён сышоў з-за маіх капрыз,
Ты быў побач.
Мой дружа!
Са мною ты ўсюды ўлетку, у зімнюю сцюжу.
Дзякуй табе! Дзякуй табе, мой дружа!
Ты казаў, што са мной да канца:
Да таяння снега, да першага льда.
Я веру!
Перада мной не зачыніш дзверы,
Прапусціш наперад.
Мой светлы!
Адзіны, любімы, маўклівы, свабодны.
Родны…
На вуліцы, дома – усюды
Стома ўвесь дзень,
Але ты са мною, любы –
Мой цень.



Сярэдняя: 4.4 (51 голас)

Вайна сорак першага года…
Яна нечакана прыйшла.
Кіпела ў сэрцах нязгода,
Стагнала ад болю зямля.

Па вёсках фашысты блукалі,
Стралялі ў мясцовых людзей.
У хатах вар’яты шукалі
Маленькіх нявінных дзяцей.

Вайна года сорак другога…
Загінула сотні салдат.
Усіх б’юць: старога, малога-
Такі ён, Адольфаў загад.

Бязлітасны год сорак трэці:
Палессе гарэла ў агні,
Фашысты імкнуліся сцерці
Жывое ўсё з твару зямлі.

А ў сорак чацвёртым – збаўленне
Для роднай старонкі маёй.
І вера, надзея, імкненне
Да міру над нашай зямлёй.

Нарэшце настаў сорак пяты –
І полымя вечна гарыць.
У варце заўсёды салдаты,
Каб мы маглі жыць і тварыць.