Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Курыла

Яшчэ не ацэнена

У доме пад сонцам – жыве немаўля,
Цёпла, утульна ў тым доме,
Дзе пасялiлася
дабрыня,
Побач – i шчасце, вядома.

У доме пад сонцам – страчаюць людзей
Словам лагодным, падзякай.
Часта начуе там маладзiк
На мяккiх шпалерах, бадзяга.

У доме пад сонцам
жыве i шчаня
Гаспадарам на ўцеху.
А за вячэрай збярэцца радня –
Жартаў наробяць i смеху…

У доме пад сонцам – блакiтны абрус
Стол сагравае,
з букетам валошак.
У доме пад сонцам жыве беларус
З раённага цэнтра Валожын.



Яшчэ не ацэнена

У свеце нашых блiзкiх зносiн
Гуляе лета па двары.
i мы сустрэч не пераносiм
Да больш спрыяльнае пары.
Мы рады кожнаму спатканню,
Якiх не надта шмат было.
Мы рады нашаму каханню,
Што позняй кветкай прарасло.
Кране ж лiстоту пазалота,
Самота сэрца ахiне –
Я атулю цябе пяшчотай,
Самота хутка прамiне…
У свеце нашых блiзкiх зносiн
Пакуль – цудоўная пара...
Пачуццяў не азмрочыць восень,
А пажадае нам дабра.



Яшчэ не ацэнена

У суме мне лёс падсумуе
Страты-знаходкi,
Палiчыць гады.
Магчыма, тады й засумую
i горка заплачу тады.
Пакуль жа – я толькi сяную…
Густыя ўсё травы кашу…
Я з Музай капрызнай сябрую,
Я ласкi ў нябёсаў прашу:
Для здольных i таленавiтых,
У помыслах чыстых заўжды…
Хай тое, што працай здабыта,
На радасць будзе маладым!..



Яшчэ не ацэнена

Няўмольна прыспешвае час адзiнота.
Намыла бялiзны – завесiла шнур…
Субота, здавалася б, – толькi субота,
Калi б нi самоты калючы кiпцюр.
Жанчыне ахвота пяшчоты i кветак,
i сняцца ёй сны пра рамонкавы луг…
Аднак, толькi раз – за цэлае лета –
Была на прыродзе, дзе сум, як пастух.
Што мiлым было шчэ нядаўна – нямiла,
Пагляд пацямнеў, пацяжэў Яе крок…
Зноў цэлую ванну бялiзны намыла,
Нiбыта нябёсам – жаночы папрок.