Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Разумоўскі

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Чорны крумкач па-над зямлёю Сыпле праклёны на сьветлыя мроі, Дыхае злосьцю, сэрцам зьмярцьвелым; Цемрадзь рагоча пад ім, ашалелым. Перад табой мы павінны схіляцца? Чорнае шэльмы павінны баяцца? Дужая постаць пужае не вельмі; Ты прапануеш назад павяртацца Ці загадаеш лёсу народа Гінуць пад слупамі псэўдапрагрэса? Пераканаеш у гэтым прыроду, Сонца, зямлю, паветра ды воду? Nike News


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сёння ў сонечны дзень сонца кажа са мной І святлом засцілае мне вочы... Як зайграем з ім разам струною адной Ды па дрэў верхавінам закрочым! Паляцім, нібы буслы мы, па-над зямлёй, Па-над зоркамі, па-над сусветам! У аблокі - стралою! Зруйнуем спакой! Кроплі граду напояць планету! Мы паветра ў грудзі свае набярэм І, як птушкі, палям заспяваем... Нам не трэба прыпынку, турботы ды змен, Мы - жыццё! Мы бяжым! Мы палаем! Air Jordan XX9 High


Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)
Не зракайцеся роднага слова, Каб не страціць сябе і дзядоў! Хай ідзе цераз люд паступова, Дзецям нашым ідзе ад бацькоў. Ганарыцеся тым, што набылі Мы ў стагоддзях сваёй барацьбы! Каб чужынцы жыццё не згубілі, Разам стаўце каня на дыбы. Не саромейцесь чыстай струмені, Што ад сэрца да сэрца, як мост, Каб дакладна ўсе зразумелі, Чый у цэнтры Еўропы фарпост! Там убачыце, як паважаюць, З кім лічацца, навошта жывуць, Як стагоддзя штогод не меншаюць, А нашчадкаў сваіх сцерагуць. Sneakers


Яшчэ не ацэнена
Рамантыкі стаміліся здзіўляцца, Яны не бачаць каляровых сноў, Са смерцю ў бой не ходзяць сустракацца І сэрцам кормяць чорных груганоў... Паклалі зброю на палях з бур'янам, Бяззорнай ноччу ў небыццё сышлі, Праліліся слязою акіяна З журбою па пакінутай раллі... Ім хмары сталі родным карабелем, А звера скура - добрым сурдуком; Зрабіўся раптам красавік апрелем І ўсмешкі ператворыліся ў стогн Самота стала ворагам і сябрам, Калі натхненне не прынесла плён... Хто перакрыў паветра цудным марам? Ці гэта новы рок, ці мо праклён? Яны былі праменнем ад вясёлкі, Любоўю, што бруіцца і цячэ, Былі святлом загадкавых вачэй І матылём з крылом бясконца тонкім, Ім не было і ўзросту, і цаны, Быў кожны - непаўторны прыклад духа, Ніхто не ведаў пра тугу і скруху... А дзе цяпер сапраўдныя Яны? Nike