Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Смутная

Сярэдняя: 3.3 (9 галасоў)

Уcё паветра злiваецца
Ў дзiўную песню.
Спелы куст размарынавы
Раты чорныя - мы!
Дзесяць рук, дзесяць ног,
Безнадзейна намыленых,
Малако з рук бабулi,
Рэчка, лес i грыбы!



Сярэдняя: 3 (10 галасоў)

Нічога цікавага, усё як заўсёды.
Звычайнае сонца ў шэрым акне,
Па вуліцы цягнуцца ціха істоты:
Людзі, сабакі, машыны ў чарзе.

Чырвоны – спыніліся, важна чакаюць,
Зялёны – ужо едуць, ідуць і бягуць.
Каты з падваконнікаў назіраюць
і думаюць : «Не! Лепей зараз заснуць!»

Звычайна за домам насупраць схавалася
Стамлёнае сонца. Звычайна чарга
З машын паступова пераўтварася
У вусень начнога электрасвятла.

Я ціха сядзела і адчувала
Звычайнае шчасце без нейкіх прычын,
Прачнулася, ела, піла і спала
і марыла, што ты таксама адзін.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Я нібы кот шчаслівы і бяздомны,
Які ўчуў вясеннюю зямлю.
Спыніся, стой, імгненне!
Ты цудоўна!
Кахаю. Толькі ім адным жыву!



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Тут іншае неба,
Блакітны прастор
і стогадовыя хвоі,
У іх захаваны сакрэт гэтых гор -
Чужыя вяселлі і долі.

Спрабую, імкнуся
Адгадку знайсці
У ружова-сівых таямніцах,
Што была, што будзе на гэтай зямлі,
Ці мне гэта ўсё толькі сніцца?

Мой лёс заблудзіўся ў хваёвых лясах,
А сэрцу мілей бор яловы,
Смуткуе яно па зялёных палях
замест бірузовага мора.