Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлюк Баярка

Сярэдняя: 4.5 (40 галасоў)
Бялюткі чысты першы снег, Нібы дзіця зусім малое, Чамусьці выклікае смех І не дае крыху спакою. Надзіва ён не слепіць вочы, Не бачна сонейка з-за хмар… Павольна па дарозе крочу, Нібыта думак уладар. А заўтра будзе цеплыня, Ператварыцца снег у бруд; Захопіць розум мітусня, Каб там вяршыць свой дзіўны суд.Nike Air Huarache


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Вуснаў цёплых рух прыемны Ціха шэпча мне: "Павер..." Ды, напэўна, недарэмна Адбылося ўсё ў чацвер. Я адзіны з тых маўклівых Не праспаў сваё спатканне, Я адзіны з ганарлівых Не пужаюся кахання.Nike Fashion


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Зірнеш у акенца, і я зазірну: Зімовае неба там зоры схавала, Шукаю сярод іх я толькі адну, Якая б імгненна цябе нагадала. Зірнеш у акенца, і я зазірну: Усмешкай чароўнай у цемрадзі ночы Захоплены буду ў палон, не засну, Пакуль так яскрава блішчаць твае вочы.Air Jordan V Low Supreme


Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Ты даруй несур’ёзныя словы, Бессэнсоўна казаў іх услых, Хацеў лялькай я быць шматразовай У руках недрыготкіх тваіх. Ты даруй небяспечнасць паводзін, З глузду з’еду калі-небудзь я, Ды ўсё роўна з табой буду згодзен, Для мяне ты адзіны суддзя. Калі нават імчыцца ўсё файна, На хвілінку хоць крышку крыўдуй, Бо гатовы казаць як звычайна: Дарагая каханка, даруй.Nike