Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Савель Ялінец

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Зорачкі ціха мігцяцца ў сусвеце. Хочацца зрэдку зірнуць ў вышыню, Кінуць пагляд з адзінокай планеты Ў светлую, ясную зорную мглу. Зорачкі мілыя, зоркі каханыя, Як жа вы хораша ззяеце стуль, З цемры бязмежнае, з далечы крайняе, Бляскам знішчаючы вечную стынь. Ды недасяжныя вы у далёкасці, Ззяеце красна ў нязведнай цішы. Не дацягнуцца да гэткай высокасці, Велічы гэткай не перамагчы. Што ж, зоры ясныя, зоры каханыя, Ззяйце прыгожа ў сцюдзёнай смузе. Хоць непрыступныя вы й неспазнаныя, Цешыце вока ў халоднай нудзе. adidas Yeezy kaufen


Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)
Як гэта міла, як кранае - Глядзець на восень каля гаю. Лістоту вецер узвівае. Як гэта міла, як кранае. Лістота круціцца, лунае, Удалеч мкне, і ападае. Як гэта міла, як кранае - Глядзець на восень каля гаю... Climacool Vent M