Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тамара Барадзёнак

Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Здаўна вядзецца, што мужчыны
Па цэлым шэрагу прычын
Завуцца моцнай палавінай,
А доля слабых — для жанчын.

Няхай сабе, але заўсёды,
Калі прыходзіць іхні час,
Мужчыны ўсе свае нягоды
Нясуць даверліва да нас.

Ідуць да верных, да каханых
Хавацца ад бяды любой.
Гаіць душы мужчынскай раны
Найлепш жаночаю рукой.

I добра ведаюць мужчыны:
Як ні рабі, што ні кажы,
Ды толькі пуста без жанчыны
I ў доме іхнім, і у душы.

Быў ёсць заўжды і быць павінны
Закон няпісаны адзін —
Дзе сілу чэрпаюць мужчыны?
Адказ: у слабасці жанчын.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Не рабіўшы дрэннага нікому,
Жыць хачу на гэтае зямлі.
Не жадаць ніколі зла другому,
Адчуваць, як боль чужы баліць.

I гатовай быць на дапамогу
Тым, каго б бяда зламаць магла,
I не выбіраць сабе дарогу,
Каб занадта лёгкаю была.



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Пэўна, мне даўно пара змірыцца,
Але ж горыч у душы жыве.
Так яно — даўно ў руках сініца,
А у нябёсах сініх журавель.

Я не раз сініцу адпускала,
Ды яна нікуды не ляціць,
А таго, што маю, так замала,
Каб кахаць, смяяцца, проста жыць.

Адчуваю ўсё часцей міжволі,
Што пустой мне робіцца зямля.
Зноў са смуткам і душэўным болем
Я свайго чакаю жураўля.

Ён начамі доўгімі мне сніцца —
Да мяне спяшаецца-ляціць...
Не магу змірыцца я з сініцай,
I жураўку нельга прыручыць.