Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Здаўна вядзецца, што мужчыны...

Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Здаўна вядзецца, што мужчыны
Па цэлым шэрагу прычын
Завуцца моцнай палавінай,
А доля слабых — для жанчын.

Няхай сабе, але заўсёды,
Калі прыходзіць іхні час,
Мужчыны ўсе свае нягоды
Нясуць даверліва да нас.

Ідуць да верных, да каханых
Хавацца ад бяды любой.
Гаіць душы мужчынскай раны
Найлепш жаночаю рукой.

I добра ведаюць мужчыны:
Як ні рабі, што ні кажы,
Ды толькі пуста без жанчыны
I ў доме іхнім, і у душы.

Быў ёсць заўжды і быць павінны
Закон няпісаны адзін —
Дзе сілу чэрпаюць мужчыны?
Адказ: у слабасці жанчын.



Так та яно так. Ды толькі не

Так та яно так. Ды толькі не ўсе жанчыны аднолькавыя.

Верш вельми добры. Было

Верш вельми добры. Было цикава чытаць. Дзякуй.