Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мужчына

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Далібог, калі бы я была мужчынам,
Не стамілася б ніколі адзначаць:
Што за кветкі - беларускія жанчыны!
Іх насіць бы на руках і шанаваць!

Каб сутычкі не разгортваліся ў сваркі
І каб шлюб ды не ўспрымаўся, бы турма.
А ці ж лёс наш гэткай радасці не варты?
Ці сапраўдных мужыкоў ужо няма?

Мы кахаем, нараджаем і гатуем,
Мы прасуем, пыласосім, пылатром.
Мы дзяцей расцім, і вучым, і ратуем.
Але прыйдзе муж – і ў морду кулаком.

Ўсё часцей ужо пайшла такая мода:
Цыгарэтка, скавародка, бутылёк...
А дзе ж наша, дзе жаночая свабода?
А ці ж ты мяне не любіш, мужанёк?

Паглядзіце ў нашы вочы, ў нашы душы.
Не шкадуйце нам каханне паказаць!
Як жа лёгка ўсё святое ўраз парушыць!
А ці зможам потым зноў пабудаваць?

Зазірніце ў нашы сэрцы, ў нашы твары.
Як жа шмат ў Беларусі прыгажунь!
У тэатры, ў магазіне, на базары…
Нават вочы разбягуцца ад красунь!

Хто б калі не вандраваў па белым свеце,
Дзе прымаюць нас і дзе нас пазнаюць,
Паміж многіх, беларусачке-кабеце
Перавагу іншаземцы аддаюць.

Калі нават апранецца і няброска,
Не знайсці яе прывабней і мілей!
З тонкім станам – быццам юная бярозка.
Усміхнецца – сэрцу стане весялей.

Што ж яе не паважаюць на Радзіме?
Выйдзе замуж – і, бы конь які, пашы.
А супруг, бывае, што і не абдыме.
А, бывае, і нагадзіць на душы.

Мужыкі! Найдаражэйшыя супругі!
А мо хопіць дурака-та ўжо валяць?!
Ці не час жыццё мужчыне ўзяць у рукі
І жанчыну, нібы кветку, пеставаць?

Ці ж яна ў вас што лішняе канюча?
Каб за мужам жыць і радасці не мець?
Мы чакаем… Спадзяемся… Ды балюча -
Нат у вочы ўжо няма каму глядзець…



Сярэдняя: 2.4 (7 галасоў)

мужчыны прыходзяць як лічбы ў календары
і потым ізноў паўтараюцца раз на месяц
мужчыны што бачылі дно
найглыбейшых бутэлек
багі зямныя нябесныя каралі
і быццам пацеркі разарваных караляў
разьлятаюцца дрыжыкі ад дотыку іхных рук
на стук іх сэрцаў – адчыняюцца дзьверы
на гук іх голасу – плывуць караблі
і вецер ліжа іх твар што дурны сабака
і нясецца цягніку наўздагон
яны распрануць мяне быццам саміх сябе
і будуць трымаць у руках як саксафон
і гэтая музыка музыка іхныя блюзы
ліюцца як малако з жаночых грудак
такіх высокіх нот не адолеюць людзі
такіх высокіх нот баяцца багі
мужчыны што вучаць дзяцей дзіцячаму сьмеху
мужчыны што вучаць час не стаяць на месцы
мужчыны што любяць мужчын у туалетах клюбаў
мужчыны што цалавалі рукі самое сьмерці
мужчыны што ніколі мне не павераць