Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Бахір

Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)
Заборшчына – мая Радзіма, Тут усё мне да спадобы, сэрцу міла. І вёска так завецца нездарма, За возерам і борам размешчана яна. Усё знаема тут: і горы і ўзлескі. Малымі з асалодай шукалі мы пралескі. Бярозавы, кляновы збіралі ўвесну сок, А ўвосень па грыбы мы бегалі ў лясок. Такіх грыбоў як ў Пеліцы, не знойдзеш ты нідзе. Іх назбіраеш мора, вось толькі дождж прайдзе. Якая тут рыбалка! – раскажуць знатакі. Смачнейшай ў свеце юшкі не спрабавалі вы! Выходжу з дому к Опціну,спускаюсь на масткі. Я раскладаю вуду, гляджу на паплаўкі. Клюе, якая радасць! Цягну - там гусцяра, А можа мне пашчасціць злавіць ліня ці шчупака. І вось тады на беразе зварым юшку мы, І смак яе з дымком успомнім праз гады. Мая Заборшчына – мая Радзіма, Не толькі ты цяпер мне міла. Усё больш людей спяшаецца сюды, Наведаць “Кролаву хату” і пляж “Залатыя пяскі”. Air Jordan