Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Тутэйшая

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Нічога значнага, проста нядзеля, Бязгучна плача мая надзея. Згубіла сонца восенню хмурай, Ураз неба стала такім панурым. Я абяццала сабе не плакаць, Хоць пад нагамі ўсё тая ж слякаць. Не буду, праўда, я маю сілы, Дагэтыуль веру я ў дзень шчаслівы. Нічога значнага, проста нядзеля. Няважна, з кім я, усё роўна, дзе я... Прабач за сум мой, прабач за крыўды, За недарэчны душы надрыў мой. Ламае вецер галлё старое – Зноў не зрасцецца, ужо не тое. Давай не будзем, давай пакінем, Хай застанецца ўсё ва ўспаміне. Sneakers


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Ты цуд, канешне, інакш не скажаш, Але я зноў раблю крок назад. І ў маім сэрцы балюча так жа, Я адпраўляюся ў лістапад. Застыла моўчкі, гляджу, што будзе: Халодны дожджык ці мокры снег? Асенні вецер мяне застудзіць, А, можа, раптам падыме ўверх? На сцежках лісце параскідана, Усё роўна мне, па якой ісці. Я, праўда, вельмі цябе чакала, Але больш моцы мне не знайсці… Nike