Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яўгенія Пракачук

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Там раслі пунсовыя вяргіні. Я заўжды зрывала іх сабе, Клала між старонак кнігі пыльнай, Каб, будынак, помніць пра цябе. А цяпер мільёны розных колаў Апісалі стрэлкі і даўно Аксамітныя старонкі з кволых Кветак выпілі жыцця віно. Я збару пасохлыя вяргіні, Пакладу букецік на парог, Надышуся водарам палыну, Пастаю на ростані трывог. І яшчэ раз гляну на будынак, Нібы на магілу мар былых, І падумаю: “Але, магіла. З тым букетам кветак нежывых”. adidas