Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юлія Карчагіна

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Ужо хутка мы святкуем дзень –
Вялікі дзень той Перамогі,
Калі забруджаны былі дарогі
І болю за плячыма цень.
Перад вачыма зноў малюнкі:
Салдат у крыві, дзіця адно –
Забілі маці ў той малюткі,
Якое шчасце, што ў кіно.
Хай будзе гэта ў фільмах толькі,
Каб мы не ведалі той жах,
Ахвяраў пацярпелі колькі -
У кожнай маці на вачах.
Нам памятаць пра гэта трэба,
Не танны зараз у нас спакой.
У час той кроў цякла ракой,
І нават не было і хлеба.
Жыццё – вялікая каштоўнасць,
Каб толькі яе бераглі!
Хай “Дзякуй!” будзе не раптоўнасць –
Дзяды нашы перамаглі!



Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Багацце ад продкаў – родныя словы,
Кожны з маленства ужо ганарыцца,
Няма прыгажэйшай за нашу мовы,
Толькі аб ёй трэба нам клапаціцца.
Каб не загінула, каб зноў жыла,
Каб кожны малы на ёй размаўляў.
Мова ўвесь час побач з намі была,
Кожны паэт яе абараняў.
Зараз жа што? Дзе мова, дзе вера?
Дзе тое, што была каштоўнасцю нашай.
Быццам та знікла, заснула з няверу,
Ці заглынулася англійскай кашай.
Родных герояў нам памятаць трэба,
Яны праслаўлялі нашу Радзіму.
Парой не было ў іх кавалачка хлеба,
А зараз на творы з здзіўленнем глядзім іх.
Вынік адзіны: час прасынацца!
Сэрцам трэба нам зразумець –
Мова павінна зноў аднаўляцца,
Радаваць нас і квітнець і квітнець!