Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Інтэрв'ю на вясковай вуліцы

Сярэдняя: 4.6 (40 галасоў)
- Вы пытаеце, дзеткі мае, Як я з мужам жыву? Гарэлку п'е, бутэлькі б'е Аб маю галаву. Ганяе за хатай, за пуняй, Грызе, як крывавы звер. А я ж была прыгажуняй, Красоткай, як кажуць цяпер. Была, як усе, камсамолкай, Хадзіла ў калгасны хор. А ён мяне коліць іголкай, П'яны смярдзючы тхор. За валасы цягае, Гугнявіць аб нечым благім. ...Сіняй вясной, каля гаю, Мы цалаваліся з ім. Бачу праз боль крывавы, Сьню ў незабыўных снах Чуб кучаравы, бялявы, Зорачкі ў ясных вачах. "Дзеткі ў нас будуць, унукі" - Ён мне пяшчотна шаптаў, А потым ускідваў на рукі, І, як малую, люляў. Ужо я не плачу, не плачу, Бо скора лажыцца ў труну. Не гэтага звера бачу, А бачу тую вясну. За што ж ён нагамі топча? Хто выгрыз яму душу?! "Такі харошы быў хлопчык" - Некалі Богу скажу..Kobe Mentality 3