Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ізноў прыйшоў я на ускраек бору...

Сярэдняя: 4.6 (35 галасоў)

Ізноў прыйшоў я на ускраек бору —
Я тут не быў пасля зімовых сцюж.
З прыемнасцю ўдыхаю пах чабору —
Ён мне мілей, чым водар пышных руж.

Як тут хадзіў у зімнюю часіну.
To я такі усцешаны не быў:
Бор выглядаў сумлівай сірацінай,
Бо тут чабор так весела не цвіў.

Вось так і я: задумлівы, у скрусе
Бываю незвычайнаю парой,
Калі жыву ўдалі ад Беларусі —
Далёка ад азёраў і бароў.

I варта зноў мне ў Беларусь прыехаць,
Акінуць вокам свой лясны прастор, —
Душу напоўняць радасць і уцеха,
I ўсмешка зацвітае, як чабор.



Неверагодна прыгожа.

Неверагодна прыгожа.

Сами Думайте

Сами Думайте

Дзякуй за добры верш. Лявон.

Дзякуй за добры верш.
Лявон.

выдатны верш!

выдатны верш!

Спасибо за хорошие ситхи!!!!!

Спасибо за хорошие ситхи!!!!!