Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ў дзень, калі мяне не стане...

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)
Ў дзень, калі мяне не стане, Не сумуйце пад "амін"! Нізка вершаў пра каханне Застанецца на ўспамін. На ўспамін… Хай вольны вецер Разнясе маю любоў. Буду ў ёй на гэтым свеце Аж пакуль не прыйду зноў. Прыйду зноў… З нябёс сарвуся Дзіўнай знічкай у траву - І абшары Беларусі Родным домам назаву. Назаву… І вольным словам Паспрабую свет апець. Стану служкай роднай мовы – І тады трымайся, смерць! Смерць? А ці ж не пераможа Ўсмешка сонца змрочны цень, Калі ззяннем іскры Божай Распачну свой новы дзень? 26.12.2010Nike