Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад дажджоў сівы гасцінец...

Сярэдняя: 4.4 (69 галасоў)
Ад дажджоў сівы гасцінец і пясок набрак і спух, толькі вецер ярка сініць хмараў белых лётны пух. Сонца хіліцца на небе, ўжо дастанеш качаргой; залатога бору грэбень пахне свежаю смалой. Ногі гразь сырую месяць. Заяц спуджаны уцёк, і савой падняўся месяц, крыллі выцягнуўшы ў змрок. Я запеў, а рэха бору у мяне над галавой разагнала мае зоры, залаты звінячы рой. Эх, навошта я вас спудзіў? Ну, вярніцеся назад, - весяліцца разам будзем, я ваш блізкі, родны брат. І па шышках, і па тропах з камарыным звонам зор месяц крыллямі залопаў, ападаючы за бор. Прыляцелі дзівы-птушкі і з лагоў лясных звяры, пад сасновыя частушкі п’яны вецер завірыў… З тых дзён, поўных чараў казкі, пад напеў дарожных лоз, стаў я песняром сялянскім гэтых сцежак і бяроз.Originals Prophere


"И пясок набрак и спух" -

"И пясок набрак и спух" - феерично

"И песок набрак и спух" -

"И песок набрак и спух" - феерично

I што Вам незразумела? Што

I што Вам незразумела? Што значыць "пахне свежаю смалой"?)))