Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад цывілізацыі не ўцячэш

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Перастану я чытаць І глядзець,і слухаць – Не хачу я болей знаць Тэлебайкі хлусаў. Прэч адкіну ад сябе Часопісы,газеты – Надаела ў барацьбе Быць з астатнім светам. Чым хужэй за нас жывуць Тыя ж папуасы? У галовы не бяруць Нашы выкрутасы! Невядома ім кіно, Секс,тэлерэклама... А дзетак робяць,усё адно, І яны таксама! Ім не трэба інтэрнэт, Пошта,тэлефоны – Голым ім,ў любы мамент, Даступныя ўсе зоны. Жыве недзе папуас - Радуецца свету. Не імкнецца на Парнас, У згрызоту гэту. Папуасам тым мне стаць Раней было бы трэба. А цяпер... Ну што сказаць? - У нас не тая глеба! -Як ты,Пётра,ні брыкай – Мусіш жыць цывільна. Эсэмэску запускай – Уключай мабільнік! 2010 г. Womens Footwear Online


адсталі вы ад часу, бо зараз

адсталі вы ад часу,
бо зараз папуасы
ўсе ў сеціве тусуюцца.