Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адчай

Яшчэ не ацэнена

(першага я ў свеце другога я)

Каб ведаць мне малым паболей...
Дык абіраў бы лепшы шлях.
Што ведаў я аб гэтай долі(?)
- з сумленнем поруч бавіць час.
Навошта мець было сумленне,
калі сумленне на мяжы
часоў тваех,
тваех падзеяў;
і не тваех,
дзе ты другі?
Застаўся тым, кім быў
і трапіў
у свет,
дзе новая мяжа;
дзе без сумлення ўсё,
што мацаў;
на чым стаяў,
ішоў,
ляжаў.
Каб з першым крокам да сумлення
мне зразумець што ад мяне
час асяроддзя хоча,
пэўна
змянення ў дрэнь,
каб жыць даўжэй.
Каб весялей,
каб бесклапотна...
Не раз,
не два,
а сто разоў
час прапаноўваў верагоднасць
займець за тое, з чым ішоў.
Крыху мяняў.
Хіба ж герой я?
Да пекла можа й не дайшоў.
Але шкадую
(ёсць нагоды)
аб шляхе ў рай праз дрэнь – смурод.
Вакол было б адное шчасьце,
адныя «водары палёў».
Не так як зараз – побач з жарсцю
хапаць
падобнае на плён.
Каб кінуў я раней сумленне,
дык не кідаў са сталых год.
Асэнсавана...
- Сорам шэры,
каціся нахрэн!
Тут дзярмо.

спасылка на кліп "Город, которого нет"
http://www.youtube.com/watch?v=WtUO5cXZhV4