Вырываю знутры мінулае.
Выгрызаю да болю ў сківіцы.
Плачу ў цемру начамі луннымі.
Толькі цемра мне ў вочы крывіцца.
Што ж ты крывішся, злая здрадніца?
Што ты скалішся слёзным пацерам?
Мне ж німа больш каму паплакацца.
Давярала ж табе, бы мацеры.
Вось і дура. Аб чым тут рупіцца?
Лепш схаваюся ў роспач шызую.
Ты такая, бы ўсе, адступніца.
Бог з табою. Зтрываю. Выгрызу.