Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адказ

Сярэдняя: 4.4 (107 галасоў)
Я не магу вас песняй цешыць з абмытых бурамі эстрад, хоць меў-бы пенсію штомесяц і спакайней-бы жыў я шмат. І менш-бы, пэўна, чуў дакораў багемы п’янай дзеячоў, і панегірык вашых хворых, і свісту купленых дзячкоў. А так ўжо сёння я не першы, прышоўшы змораны дамоў, да позняй ночы мыю вершы ад вашых пальцаў, ад слядоў. І на крыклівы, падкалодны, і на азефаўскі ваш гул на’т можа ў барацьбе няроўнай не адказаць я не магу, — таму што на жывое слова, што вынес я з сялянскіх хат, сплыла крыві цяжкая капля у міліёны тры карат.Air Max Flair KPU


ну более менее

ну более менее