Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адказ на ,,Зварот...,,

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Адказ на ,,Зварот да братоў-маскалёў,, аўтара Мікола Трафімчук. Вялі з Масковіяй мы бойкі, У паспаліцтве з ляхам йшлі, Але той зваўся хто лівонцам, У Арду не вёў жонак, дзятвы. Ардынец быў на Белай Русі І даніну затым трымаў, Калі агулам, у хаўрусе, Ён крыжакоў з Грунвальда гнаў. Пятро-цар, слаўны і шаноўны, Як бараду стрыг маскалям, Тайком папёрся да Эўропы Каб сон ардынскій абарваць. Наша гісторыя ўсе згадкі, Адмовы, змовы пранясе, Хаця з яе пячэ аладкі, Як зможа кожны, пакрысе. Ці нам быць малым немаўляці, З крыніцы піць тае вады, Што шле бяльмо на зрок славянства, Нас шчэпіць і пхне да бяды. Русь! Беларусь! І ты, Ўкрайна! Дзядзька заморскій клін вам б'е. За морам ён. А вы - славяне! Ці гожа, вам, зноў быць у Ардзе? -23.08.14. Nike