Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінай ў свеце

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Калі месяц лунае над схіламі неба,
Скрозь аблокі прамені ліе на зямлю,
Вецер колас калыша над ніваю хлеба,
Кветак водар салодкі блукае ў гаю.

Калі спіць буйны горад у смузе заводаў,
І сціхае людзей звонкі гул мітусні,
Адзінокія вулкі, дамоў рэшткі зводаў
Спачываюць ў цемры глыбокай цішы.

Толькі ў гэтую ноч мне не будзе спакою,
Недзе ў думках шукаю дзяўчынку адну.
Для мяне яна нібыта кветачка-мроя,
Што ў купальскую ноч пакідае без сну.

Да яе шмат кілометраў доўгай дарогі,
Але вось яна, побач - у сэрцы маім.
Я гатовы ісці да яе, сцёршы ногі,
Не шкадуючы часу, натхнення і сіл...

Растаплю сваім сэрцам халодныя льдзіны,
Ускалыхну, як раней, тое жах-пачуццё.
І скажу потым шэптам, ледзь хіснуўшы галіны:
Мару я з табой побач прайсці ўсё жыццё.



Дужа падабаўся верш. Бо гэта

Дужа падабаўся верш. Бо гэта праўда, калі ў сэрцы жыве каханне, то каханую заўседы знойдзеш у сэрцы, нават калі яна дужа далека.