Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антон Шыбека

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Калі месяц лунае над схіламі неба,
Скрозь аблокі прамені ліе на зямлю,
Вецер колас калыша над ніваю хлеба,
Кветак водар салодкі блукае ў гаю.

Калі спіць буйны горад у смузе заводаў,
І сціхае людзей звонкі гул мітусні,
Адзінокія вулкі, дамоў рэшткі зводаў
Спачываюць ў цемры глыбокай цішы.

Толькі ў гэтую ноч мне не будзе спакою,
Недзе ў думках шукаю дзяўчынку адну.
Для мяне яна нібыта кветачка-мроя,
Што ў купальскую ноч пакідае без сну.

Да яе шмат кілометраў доўгай дарогі,
Але вось яна, побач - у сэрцы маім.
Я гатовы ісці да яе, сцёршы ногі,
Не шкадуючы часу, натхнення і сіл...

Растаплю сваім сэрцам халодныя льдзіны,
Ускалыхну, як раней, тое жах-пачуццё.
І скажу потым шэптам, ледзь хіснуўшы галіны:
Мару я з табой побач прайсці ўсё жыццё.



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Лісцінкі кволыя зрывае вецер з дрэва,
Нясе аблокамі па вуліцам пустым,
Жыву і дзякую за тое, што сагрэла,
Што адгукнулась на мае лісты.

Што вераснёвай дымкай уварвалась
У халоднае дажджлівае жыцце,
Адразу ў куток душы закралась,
Дзе дагарала тое пачуццё.

Як вецер, ты вугольчыкі раздзьмула,
Умомант, як ніколі, запалаў пажар.
Маланкай восеньскай у сэрцы блісканула.
Ільдзіны таялі, адчуўшы моцны жар.

Табой запоўніць кожнае імгненне
Імкнецца сэрца, з ім спрачацца я
не здолею, бо ў лепшых сваіх сненнях
Мне бачыцца, што толькі ты мая.

Галінне голае пранзае кроны дрэваў,
У шэрані стаяць ужо кусты...
Жыву і дзякую за тое, што сагрэла,
Што адгукнулась на мае лісты.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ты ад мяне за сотні кіламетраў,
Але шукаю ў цемры позірк твой,
Тваёй пяшчоты цёплая паветра
І сонечны праменісты настрой.

Я для цябе звычайны незнаёмы.
Ты для мяне, як казачны анёл,
Што распраўляе крылы, як знамёны
Нясе па свеце шчасце і любоў.

Маё жыццё і сэнсу ўжо не мае,
Калі цябе не бачу я крыху.
Ад сэрца боль кавалак адрывае,
І, як шальны, кідае ў дрыгву.

Пабыць з табою ўсяго хвілінку,
Ты б зразумела, хто я і які.
Каб прабліскнула паміж нас іскрынка,
Распаліць што агонь на ўсе гады.

На ўсё жыццё, на кожнае імгненне,
На кожны позірк, ўздых і ўспамін.
І кожны дзень нібыта адраджэнне,
Дзе разам мы, і я ўжо не адзін...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Месяца светлы блін
Плыве па начным аблокам.
Крочу дадому адзін
І цішыні гул навокал.

Збоку вялізны палац
Пустымі вакенцамі ззяе,
Былога ўбрання цень
Па дворыку ціха гуляе.

Калісці я быў тут не раз,
На вуліцы грала лета,
Спякотнай цэглай муроў
Было маё сэрца сагрэта.

А зараз тут холада змрок,
Апалае лісце штурхае,
І толькі часін пыльны крок
У позірк мой хутка трапляе.

І раптам палац заблішчэў,
І цэгла ўжо больш не сцюдзёна!
Зайграў буйны двор і запеў —
Я ўбачыў цябе ля балкона!

Раблю крок адзін, і другі...
Бягу да цябе апантана!
Настустрач спяшаешся ты.
І вось мы ўдваіх ля фантана.

У руках я трымаю руку,
Лаўлю твае вочы вачыма.
Паверыць сабе не магу,
Як гэта усё немагчыма!

Я густ тваіх вуснаў адчуў...
Дзе я? Што са мною?! Прабачце..
Вярніце салодасны шум!
Ад мукаў жыццёвых пазбаўце!

Нажаль, гэта быў толькі сон,
Які я забыць не здалею...
Складу пра яго дзіўны верш,
Сваё адзіноцтва пагрэю.