Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзіны Бог.

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

У багатых вілы і палацы,
Маёмасць беднага- каморка,ложак.
Дзесці зіхацяць агнямі пляцы,
А нехта збіў свой ганак з дошак
Ды толькі боль аднолькава засверліць,
І плоць аднолькава трухнее,
І толькі той,хто ў вечнасць верыць,
Шанс безсмяротнасці займее.
Паваліцца адзін пад плот,
Другі-у шыкоўнай дамавіне.
Ніхто з іх не адчыне рот,
Інедры над сабой не здзвіне.
Кагосці ўспомняць дзеці,унукі,
Але яны тут ,як усе не вечныя,
А дзесці падграбаюць рукі
Зямныя скарбы не дарэчныя.
Адзін у плітах мрамарных ляжыць.
Цяжарам ён на грудзі лёг,
Другі пад бэзам ціха спіць,
А для дваіх адзіны Бог.