Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесі Адамаўне Бабарэцы

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Штонядзелі спяшаліся мы ў гэты дом І сядалі за стол з беласнежным абрусам. І, хоць горад чужы пільнаваў за вакном, Тут сябе кожны з нас адчуваў беларусам. Тут штораз аднаўлялася повязь часоў, Тут гучалі імёны забытых герояў - Легендарных паэтаў, вясёлых хлапцоў, Тых, якіх забівалі з-за вершаў і мрояў. І спявалі мы песні Радзімы сваёй, На няшчасце, далёкай, на шчасце, адзінай. І, здаецца, вастрэй сумавалі па ёй - Песні песняў, якая завецца Радзімай. Ну а потым, калі, атрымаўшы дыплом, Я вярнуўся ў свой Менск, бо патрэба наспела, На канцэртах альбо за бяседным сталом Бракавала мне нашых аматарскіх спевак. Ды я ведаў - як песню ў мяне адбяруць, Да Алесі Адамаўны ў госці збяруся, Каб упэўніцца зноў, што жыве Беларусь, Покуль гэткія людзі дбаюць аб Беларусі! Boots