Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Жбанаў

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Штонядзелі спяшаліся мы ў гэты дом І сядалі за стол з беласнежным абрусам. І, хоць горад чужы пільнаваў за вакном, Тут сябе кожны з нас адчуваў беларусам. Тут штораз аднаўлялася повязь часоў, Тут гучалі імёны забытых герояў - Легендарных паэтаў, вясёлых хлапцоў, Тых, якіх забівалі з-за вершаў і мрояў. І спявалі мы песні Радзімы сваёй, На няшчасце, далёкай, на шчасце, адзінай. І, здаецца, вастрэй сумавалі па ёй - Песні песняў, якая завецца Радзімай. Ну а потым, калі, атрымаўшы дыплом, Я вярнуўся ў свой Менск, бо патрэба наспела, На канцэртах альбо за бяседным сталом Бракавала мне нашых аматарскіх спевак. Ды я ведаў - як песню ў мяне адбяруць, Да Алесі Адамаўны ў госці збяруся, Каб упэўніцца зноў, што жыве Беларусь, Покуль гэткія людзі дбаюць аб Беларусі! Boots


Сярэдняя: 4.9 (33 галасоў)
С.Б. Так радасна дзякаваць кожнаму, Хто Богам падораны мне. Паспець бы, пакуль прамільгне Мой век электрычкай апошняю, Пажоўклым лістком у вакне. Не, гэта зусім не дэпрэсія І не развітанне, ані, Не заклік збіраць камяні. Бог дасць, дажывем і да пенсіі... Але ўжо палічаны дні. І з часам вастрэй адчуваецца, Што ўдзячнасць не можа чакаць, Што страшна сябе папракаць, Калі сувязь - раз - абрываецца І ў вечнасць дарэмна гукаць. І толькі ў малітве - так верыцца - Падзякі запознены ўздых Дасягне, патрапіць да тых, Хто болей ніколі не вернецца З нязнаных краёў незямных. Хто быў са мной і ёсць, і будзе У нам наканаваны час - Я дзякую за ўсё вам, людзі, І Богу дзякую за вас! Nike Sneakers


Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
Ты плануй, не плануй — вырашае заўсёды Бог. І крыўдуй, не крыўдуй — мае рацыю ён, не ты. Вось і сёння, напэўна, ізноўку цябе збярог Ад чарговай спакусы ці іншай якой бяды. У прыветнай кавярні людское шуміць трысцё. Майго цела абрысы адлюстроўвае ўпарта шкло. З аднаго боку, сумна — праходзіць маё жыццё. А з другога, прыемна — пакуль яшчэ не прайшло... Alphabounce Beyond M


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
В.Р. Вярталіся ўночы з Палесся. Асфальт шапацеў пад коламі. Гучала ў салоне паэзія – Уражвала, непакоіла. Пад зорамі красавіцкімі На хуткасці дзевяноста Чыталіся вершы нізкамі Спакойна, нягучна, проста. Не раз, нібы мроя, ўспомніцца Начная дарога гэта. Я быў шчаслівы напоўніцу – Я вёз у прышласць Паэта.Women's Fashion