Alex Fox - To Paco De Lucia..
Ў маім сэрцы б'ецца настальгія...
Па жыцці нястрыманым, гарачым,
Па гітары, што вось гэтак плача...
Па далёкіх рэках і азёрах,
Па чужых, нябачаных прасторах,
Па яшчэ не зведаным каханні,
Па сустрэчах новых і расстаннях...
Па пачуццях тонкіх, прамяністых,
Што ірвуцца лавай з гітарыста
І ў паветры ўюцца матылькамі
Над яго нервовымі рукамі.
О, гітара! Шчасце мне і мука -
Паласкаць душу ў фантане гукаў
І салодкай страсцю наталяцца -
Бы з тугой гітарнай спавівацца!
Танчыць грыф, шалеючы ў запале…
Ці па струнах пальцы заскакалі?
Ці па скуры - бурным вадаспадам?
О, рака! Струменямі - з прылады!
Звон гітары - хвалямі па сэрцы...
Ці рыдае рэха, ці смяецца?
Дзіўнай птушкай б’ецца настальгія…
Alex Fox - To Paco De Lucia...