Анёле! Прабач!
  Хоць, напэўна, паўсвету між намі
  і ты аніколі ў пенаты мае не зляціш,
  я твой фотаздымак стіхірны спампую на
памяць
  і ў сэрцы схаваю – як самы каштоўны фетыш.
  Я ў сэрцы схаваю твой сонечны погляд
дзявочы
  і ўсмешку, якая  – бальзам для бясскурай
душы,
  і ўбачу ўвесь свет праз твае – чараўнічыя
– вочы.
  Але... Не знікай са старонкі анёльскай!
Пішы!
  Малю, не знікай! Не імкніся пужліваю
знічкай
  за іншымі зоркамі ў ночвы зямныя зляцець.
  І не пераймай ганарлівыя зорныя звычкі  –
  на недасягальнай для ўсіх вышыні
зіхацець.
  На недасягальнай? А хоць бы і так! Што тут
зробіш?
  Планідам анёлаў не варта ісці супраціў.
  Чым зорка вышэй, тым святлей мне,
пустэльніку, ў Гобі.
  Ты толькі свяці, калі ласка! Ты толькі
свяці!
  26.05.2014
 
        	
малайчына, Лаззара.
малайчына, Лаззара.