Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошни дзень интэрнэт-сёрфера

Сярэдняя: 2.9 (14 галасоў)
прыйшоў з працы і прыняў душ з’еў тры бутэрброда з каўбасой селядцом і сырам пачухаў яйца сеў на фатэль ўключыў ноўтбук выйшаў у сеціва зайшоў на мэйл праверыў на мэйле пошту зайшоў на яндэкс праверыў на яндэксе пошту зайшоў на гмэйл праверыў на гмэйле пошту зайшоў у кантакт выклаў у кантакце пост пра сіямскіх котак зайшоў у фэйсбук выклаў у фэйсбуку пост пра выставу ў галерэі у кароткае зайшоў у жэжэ выклаў у жэжэ пост напісаўшы неяк сёння вечарам сумна заўтра пайду на выставу ў галерэю у кароткае а сёння і ня ведаю нават чым заняцца можа куды пайсці? і пайшоў на хартыю і прачытаў навіны і пайшоў на будзьма і пакінуў каментар і пайшоў на нашу ніву і прачытаў навіны і пайшоў на куку.орг і пакінуў каметар і пайшоў на навіны.бай і прачытаў навіны і пайшоў на 34маг.нэт і пакінуў каментар і пайшоў на тут.бай і прачытаў навіны і пацікавіўся курсам даляра і пацікавіўся надвор’ем на заўтра не забываючы раз-пораз пачухваць яйца затым падняўся адыйшоў на некалькі крокаў пастаяў з хвіліну вагаючыся набіраючы паветра ў грудзі і неўзабаве кінуўся галавою ў шафу зоркі зорачкі прыгожыя блішчастыя знічкі срэбраныя і залатыя замільгацелі наўкола нібы тысяча тысяч німбаў пярсцёнкаў пацерак нейкіх цукерак нейкае нібы рыо нейкае нібы жанэйра нібы набег пярэстых талібаў нібы нашэсце ружовых кітайцаў і жоўтых неграў нібы тыя сняжынкі з паперы якія наклейваў на шыбы калі быў маленькі нібы тысяча тысяч угору падкінутых еўра зоркі зорачкі знічкі за прамінулы тыдзень ці нават месяц мажліва нават стагоддзе ён не бачыў нічога прыўкрасней зоркі зорачкі знічкі пакружылі і зніклі і ўсё праглынула цемра Air Jordan


чарговы надпіс на сьцяне ў

чарговы надпіс на сьцяне ў грамадскай прыбіральні

А вы, відаць, добры знаўца

А вы, відаць, добры знаўца надпісаў у прыбіральнях, гэткі, відаць, сарцірны фалькларыст :)))