Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ашмянскі народны тэатр.

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Тэтр для нас так многа значыць! У ім і я сяброў знайшоў. І сёння вось сюды прыйшоў, Артыстаў вершам каб адзначыць. Я шмат чаго магу сказаць Пра наш тэатр, без цені флёру, Бо гонар меў я добра знаць Амаль што ўсіх яго акцёраў. Чаму? - тут існуе адказ адзін: Я нарадзіўся ў сорак шостым, А ставіць п'есы ў сорак восьмым Арсеній распачаў Фамін. Той драмгурток з цячэннем часу З кароткіх штонікаў падрос, Тэатрам стаў. Артысты-асы Нас зачароўвалі да слёз. Архіпава, Рагожына, Казлова, Міхеенка і Лукша, Ціханенка, Падляцкі, Дабраўляніна, Папкова, Яцкевіч, Станулевіч і Кузьменка. Садоўскі, Гелер, Аўтухова, Сайко і Догель, Іжык, Расіцан - Таленавіта, паспяхова Ўвадзілі гледача ў прыпадняты стан. Тэатра росту паспрыялі, Прыклалі розум свой і рукі, Рэпертуар фарміравалі Фамін і Сіднеў, і Дакука, Міхеенка, Піхтулаў, Спірыдонаў, Курневіч - тыя рэжысёры, Што шчырай працаю натхнёнай На п'едэстал ўзвялі тэатр скора. Эстафету падхапіла Спірыдонава Людміла, Не сышла ўбок нідзе. Укладае веды, сілы Ва ўвасобленне ідэй, Дваццаць год аж рэй вядзе. І зараз, у часы другія, Артысты нашы дарагія, Ветэраны, маладыя, Дабаўляюць у традыцыі Свае творчыя амбіцыі. Ермакова, Жылік, Горыд, Лукашэвіч і Кузьменка, і Гардзей, Астрамовіч і Янкоўскі, Пад кіроўствам рэжысёра, Трэба будзе - зрушаць горы! Але новай пастаноўкай Зноў парадуюць людзей. Тэатру ўжо - шесцьдзесят пяць, Народны ён - пятьдзесят пяць. За гэты час рэпертуар Сягнуў ажно за 100 спектакляў! І твар свой мае юбіляр, Шмат ёсць дыпломаў і адзнакаў. Мы вам жадаем: і далей Трымаць дастойна гэту марку, Эксперыменціраваць смялей, - За што і ўздымем сённ чарку! 2 красавіка 2013 г. Adidas Yeezy Boost