Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Азірнуўся.

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
Слоўца к слоўцу падстаўляю – радуюся зборышчу… З Мовай Роднаю гуляю – я, па памяці сваёй, як па сённяшняму… Па сцяжынцы, ля сяла – што было Айчынаю… Маці дзе мая была – маладой дзяўчынаю… Каля хаты, на двары – з працаю стараннаю… Бо, ў сям’і, для дзетвары – маць дае заданні… Па гароду, дзе каня вёў, а бацька ўспахіваў… Гнаць разоры – не гульня, а праца, крыху з страхамі… Бо – малЫ, а конь – храпе, бокам прэ, халтурыцца… Ды й. глядзець трэба – каб мне пад капытО ня ўсунуцца… Я гляжу, адсюль – туды, праз гадЫ жыццёвыя… Крыху сорамна – сляды, не зусім “пуцёвыя”… Што казаць, шляхі-пуці нашы – Богу вЕдамы… Мо, каб нанава пайсці – абмінаў бы беды я… Мо, былоб тады жыццё – прама, як малюначак… Толькі, кожнае дзіцё – мае свой “кіруначак”… Мы ж, ня слухаем бацькоў – чыстае распутства… Бо, нам іхняе жыццё – не жыццё, а глупства… Ці то – Бог задумаў так… Ці – Прырода гэткая… Кожны з нас жыцця мастак, сваяго – і яго мы пэцкаем… не вярнуцца ў даўні Час, не прайсці па новаму… Ды, і выйдзе – толькі фарс, сумны, нежыццёвы… Шкадаваць ня трэба, бо – самае галоўнае, што Жыццё у нас было… Вось гэта – безумоўна. *+* 8 кастрычніка 2014 г. Zoom Huarache 2K4 Kobe