Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабровыя слёзы

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Бабровыя слёзы Глядзіць двума стваламі стрэльба ў бабра спалоханыя вочы – і просьба ў тых вачах: “Не трэба!”, і звера морду… нешта мочыць. Сядзіць ён перад паляўнічым і вастраносую трэ морду. Блішчаць расінкі слёзак-знічак. “Узяў, зубаты, плакаць моду”. Упершыню наш паляўнічы бабровыя пабачыў слёзы. “Бабёр расплакаўся! Глядзі ты! Раве і не мяняе позы! Не плач. Цябе не буду крыўдзіць. Ідзі, зубаты, да бабрыхі. Ідзі ў нару. Ідзі ва ўкрыцце. Сядзі з бабрыхаю ва ўкрыцці”. Глядзіць ён гузікамі вочак на чалавека і сабаку – і чалавек страляць не хоча, убачыўшы, як ён заплакаў. І кажа чалавек: “Не трэба”. Сляза бабра яго змякчыла. І апускае вочы стрэльба перад бабровымі вачыма. Air Jordan XIII 13 Shoes