Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада аб графе Галадрыэле

Яшчэ не ацэнена
Балада аб графе Галадрыэле Напісана пад уражаннямі ад інсцэніроўкі “Аб чым маўчаць муры” Не да дум аб сне і дамах: да сцяны скрозь дым палезлі крыжакі – штурмуюць замак. З імі – граф Нартумберлендскі. Будучы кароль англійскі, Генрых будучы Чацвёрты, штурмаваў кастэль ён Лідскі, з немцамі прайшоўшы вёрсты. Лезучы гарой пакатай, ёй прываблены ды мурам, ён лічыў Літву багатай і зайздросціў нашым футрам. “Тут раскоша і багацце! Ды з’явіўся я на сцэне! Мной здабытае ў паходзе футра Англія надзене! Будзе Альбіён абуты ў боты іхнія і рады!..” Думае пакуль аб футры, ботах – цэлім графу ў латы. Крыжакам у латы цэлім, пільныя – ці днём, ці ночкай… Абзавуць Галадрыэлем графа праз 600 гадочкаў. Мы ад замка і сягоння адбіваем “галадранцаў”. Біся ўпарта, біся годна – так, каб страшна стала графам! NikeLab ACG.07.KMTR