Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балонка і павага

Яшчэ не ацэнена

Сабака — чалавеку друг.
Што так яно, — даведзена вякамі.
Заўжды ён быў у чалавека пад рукамі:
Нязменны следапыт і паляўнічы ўдалы,
I нават касманаўт, як Лайка даказала, —
Таму й павага да сабакі скрозь.
I вось
Малой балонцы крыўдна стала,
I агарнула яе злосць.
«Дзе ж праўда ёсць? —
Падумала яна. —
Каму павага? Шпіцам ды аўчаркам?
Балонкам жа пустая чарка?
А годнасць у сабак усіх адна.
Хіба не так? Ды гэта тэрмінова
Я даказаць гатова
I дакажу,
Сабачы спрыт балонак пакажу
Усім, усім!» I шустрая балонка,
Як вывелі яе на двор гуляць,
Падбегла да варот і ну брахаць
На ўсіх вакол задзірыста і звонка.
«Чаго ты гаўкаеш — дазволь спытаць, —
Азваўся верабей. — Прычын няма ж і знаку».
«Гаў, гаў! — хачу ўсім даказаць,
Што і мяне лічыць патрэбна за геройскага сабаку
I, як аўчарку, паважаць!»

Павага толькі з тым гатова знацца,
Хто ўмее плённай працай
Дабівацца
Ўзлёту, дасягненняў, росту.
А іншы думае парой,
Што ўсё на свеце дужа проста:
Пагаўкаў — і герой.



мне очень понравилась)

мне очень понравилась)

очень хорошая басня)))

очень хорошая басня)))