Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баяцца паэты прастояў...

Сярэдняя: 4.6 (60 галасоў)

Баяцца паэты прастояў.
Як гнёт: «Ні дня без радка...»
З парожняга ды ў пустое —
Абы не гуляла рука.

А што гэта значыць — прастоі?
А гэта — вяртанне ў свет,
А гэта... а гэта ўсё тое,
Што знаў «да паэта» паэт.

Што ў сэрцы насіў і песціў
I чым не прарочыў, а жыў,
Што ўпохапкі словам не збэсціў —
Адзіным, застылым, чужым.

Кайданнае наканаванне,
Як гнёт: «Ні дня...» — Праз вякі.
I птушак, і дум кальцаванне,
Што трапілі з неба ў сілкі.

А вечнасць — пакуль яшчэ тайны
Не знае рука.
Радок — гэта знак. I звычайнасць.
Пакуты і лёс — да радка.



Якого году верш ?

Якого году верш
?