Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусі

Сярэдняя: 4.6 (60 галасоў)

Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў.

Курганы, як стагі канюшыны,
Як пасцель, муражныя лугі,
I палі, дзе жыцця вітамінам
Напаўняецца колас тугі.

Над палямі — нябёсы у скрусе.
Абмінаючы хмар чараду,
Праплываюць бялюткія гусі,
Замуціўшыя ў рэчцы ваду.

Гэтай песні гарэзныя словы
Я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, —
Як сваю беларускую мову,
Як маёй Беларусі зямлю!

Знаю я: абыдзі ўсю планету,
Але гэткaй зямлі не сустрэць.
Беларусь. Край натхнення паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.



ВОДГУК НА ВЕРШ АЛЕСЯ СТАВЕРА

ВОДГУК НА ВЕРШ АЛЕСЯ СТАВЕРА “БЕЛАРУСІ”

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!

Якуб Колас
Беларусь ... Як шмат значыць гэтае слова для кожнага з нас. Гэта ж наш родны дом, радзіма нашых продкаў. Прырода нашага краю не можа не прыцягнуць сваёй пышнасцю. Сваімі блакітнымі азёрамі, сваімі лясамі, неабсяжнымі палямі, але самае галоўнае багацце беларусаў - гэта людзі і іх адносіны да сваёй Радзімы.
Адным з такіх людзей быў і Алесь Ставер. Ён паважаў і любіў сваю краіну. У сваім вершы "Беларусі" ён паказвае нам, якая Беларусь на самой справе. Апісвае яе прыгажосць і як быццам ад асобы Беларусі просіць нас сберагчы яе для нашых нашчадкаў такой, якая яна ёсць цяпер. Я лічу, што галоўная праблема гэтага верша – праблема духоўнай спадчыны. Бо ў наш час рэдка знойдзеш чалавека, які сапраўды шануе і любіць нашу краіну. Які імкнецца зрабіць яе трохі лепш, паказаць людзям, пра што менавіта трэба хвалявацца.
Прасочым за развіццем аўтарскай думкі:
У першай страфе аўтар пытае ў Беларусі, дзе яна знайшла такія фарбы? І праўда. Нельга ж не згадзіцца, што наша Беларусь - непаўторнае мястэчка. Так сама, у першым слупку аўтар паказвае прыгажосць Беларусі, з яе “люстранымі азерамі і рэкамі”, “ аксамітнамі цянямі дубоў”.
У наступных дзвюх строфах перад намі паўстаюць вобразы роднага раю; “курганы”, “муражныя лугі”, “калоссе”… Як жа можна не захапляцца такой прыгажосцю? Прыгожым вобразам з’яўлаяецца і вобраз гусей. Аўтар выкарыстаў эпітэт “бялюткія”, які выконвае эстэтычую роллю ў вершы. Так сама аўтар успомніў радкі з народнай песні “Ой, ляцелі гусі з броду, калаціўшы ў рэчцы воду”. Няцяжка заўважыць наяўнасць свісцячых гукаў [с], [ц], якія дапамагаюць стварыць слыхавыя асацыяцыі. Быццам гусі ляцяць побач і ты чуеш, як яны рассякаюць ваду, праплываючы па ёй.
У чацвертай страфе Алесь Ставер прызнаецца Беларусі ў любові. І не толькі яе землям, але і яе мове, беларускай мове, бо гэта родная мова кожнага беларуса і яго так сама.
І пры канцы, апошняя страфа, у якой, я думаю, заключаецца ідэйны цэнтр верша. У ёй аўтар выражае веру. Веру ў сваю Беларусь:
Знаю я: абыдзі ўсю планету,
Але гэткай зямлі не сустрець.
Беларусь. Край надхнення паэтаў!
Да цябе немагчыма апець.
Аўтар шчыра верыць ў тое, што зямля Беларусі адзіная на весь свет. Няма краіны, якая была б пахожа на нашу Беларусь. Так сама, ен выкарыстоўвае перыфразу: ”Беларусь. Край надхнення паэтаў”. Я лічу, што ў кожнага беларускага паэта павінен быць хаця б адзін верш пра Беларусь. Пра гэта і кажа аўтар. Нельга не прысвяціць хоць пару радкоў у адрас нашай зямлі пад крыламі буслоў. У вершы пісьменнік выкарыстоўвае і другія мастацкія сродкі: увасабленне (напаўняецца колас), метафару (люстраныя азеры і рэкі), параўнанне (курганы, як стагі канюшыны) і эпітэт (бялюткія гусі).
Я люблю сваю краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, мяккасць фарбаў. За тое, што магу жыць, жыць свабодна, без прыгнету і страху за свае жыцце, жыцце маіх родных, сяброў, знаемых.

Няма ў чалавека нічога
выдатней і даражэй Радзімы. Чалавек без Радзімы -
нямоглы чалавек.

Якуб Колас

Бялко Валерыя
9”Б” класс
СШ №3 имя В М Усава, г. Гродна

Мой родны кут, як ты мне

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!

Якуб Колас

Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для кожнага з нас. Гэта ж наш
родны дом, радзіма нашых продкаў. Прырода нашага края не можа не прывабіць сваім хараством. Сваімі блакітнымі азёрамі, сваімі лясамі, неабсяжнымі палямі, але самае галоўнае багацце беларусаў – гэта людзі і іх адносіны да сваёй Радзімы.
Верш Алеся Ставера "Беларусі" паказвае нам, якая Беларусь на самой справе. Апісвае яе прыгажосць і, як быццам, ад асобы Беларусі просіць нас сберагчы яе для нашых нашчадкаў такой, якая яна ёсць цяпер. У наш час рэдка знойдзеш чалавека, які сапраўды шануе і любіць нашу краіну. Які імкнецца зрабіць яе трохі лепш, паказаць людзям, пра што менавіта трэба хвалявацца.
Верш можна падзяліць на дзве часткі:
У першай, першыя тры слупка, аўтар апісвае нашу радзіму, якімі ён яе бачыць, з яе “люстранымі азерамі і рэкамі”, “ аксамітнамі цянямі дубоў” і г.д. У другой частцы, аўтар прызнаецца Беларусі ў любові, кажа, што такой болей не сустрэць на Зямлі.
У вершы пісьменнік выкарыстоўвае такія мастацкія сродкі, як увасабленне (Напаўняецца колас тугі), метафара (Люстраныя азеры і рэкі, Аксамітныя цені дуброў), параўнанне (курганы, як стагі канюшыны, Як пасцель муражныя лугі.), эпітэт (Бялюткія гусі; Беларусь. Край надхнення паэтаў!).
Нельга не згадзіцца з аўтарам, што наша Беларусь – непаўторная. Гэта сапраўды так і ніякая іншая краіна не зможа замяніць мне Беларусь.
Я люблю сваю краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, мяккасць фарбаў. За тое, што магу жыць, жыць свабодна, без прыгнету і страху за свае жыцце, жыцце маіх родных, сяброў, знаемых.

Знаю я: абыдзі ўсю планету,
Але гэткай зямлі не сустрэць.
Беларусь. Край надхнення паэтаў!
Да цябе немагчыма апець.

Бялко Валерыя. СШ №3 імя В. М. Усава, г. Гродна