Калі жывеш на Беларусі,
Цябе задумацца прымусяць:
“Я дзе ж знаходжуся, панове?
Зусім не чую слоў на мове,
Што тут жыла з сівой даўніны,
Што перажыла забароны,
Якую рвалі бомбы, міны,
Што выжывала скрозь праклёны,
Што беларускаю завецца,
Што, як крыніца, з вуснаў льецца,
Якая з намі праз стагоддзі,
Чаму яна цяпер не ў модзе?
Мне сорамна за вас, народзе.
Вы матчыне прынеслі здраду,
І людзі ёсць, хто нават рады!
Няма нідзе такога ў свеце,
Не разумеюць нас суседзі.
Няўжо ж вы змірыцеся з гэтым,
Што знікне нацыя з планеты,
І знікне слова “беларусы”,
А хто ж вас да таго прымусіў?”.
Я — маладое пакаленне,
Не пацярплю яе знікнення,
І дачакаюся я часу,
Калі пранікне мова ў масы
І зажыве тут назаўсёды,
І не сустрэне больш няўзгоды.
І стане хутка раўнапраўнай
З другімі мовамі Еўропы.
Еўропы нашай, вольнай, братняй,
І стане ва ўсіх хатах хатняй...
Вельмі выдатны верш! Я
Вельмі выдатны верш! Я таксама чакаю, калі наша мова будзе роўная з іншымі ці хаця б роўная з рускай.
Кірыл, добры вершык, а
Кірыл, добры вершык, а галоўнае патрэбны.Калі бачу, што маладое пакаленне так ставіцца да сваей мовы, дык гэта выклікае павагу, Вы маладчына:)
гэта вельмі выдатны верш!! ён
гэта вельмі выдатны верш!!
ён мне вельмі спадабаўся!!!
дзякую аўтара!!!
бясконцая вандроўка па
бясконцая вандроўка па коласаўскім вусам
Добры верш. Актуальны на
Добры верш. Актуальны на цяперашні час
Здорава!
Здорава!
кульна)
кульна)