Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусы (паэма)

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Б е л а р у с ы. (паэма) Хто мы такія,беларусы? Адкуль з’явіўся наш народ, Дзе карані,які наш род? – З нас кожны тое ведаць мусіць! ’’’’’ Бывае: нейкія пытанні Вучоным цяжка растлумачыць – Тады быліны і паданні Дапамагаюць сэнс убачыць. Якое месца беларусаў Сярод другіх народаў свету, Мы пазнаём з казанняў вусных, Легенд біблейскіх і сюжэтаў. Дык вось,пачнём аповед гэты Аб жыццядзейнасці ідэй – Спачатку,ад стваральнай мэты, Ад самых першых пралюдзей. *** “Я справу добрую зраблю” – Падумаў Бог – і без сумневу Стварыў Ён неба і зямлю, Жывёл,расліны,Адама,Еву. Адама з Евай у раю Бог пасяліў для пражывання, З адною толькі ўмоваю: Не рваць пладоў з Дрэва пазнання. Але той забаронны плод Усё ж-такі эдэмцы з'елі, Пазнаўшы тым дабро і зло, За што пасля і пацярпелі. *** Адама з Евай на зямлю Бог выгнаў,зняўшы з іх бяссмерце. І людзі з той пары у прах Ператвараюцца па смерці. Вось на зямлі жылі яны, Жылі,жылі – і неўзабаве Ў сям’і радзіліся сыны: Спачатку Каін,потым Авель. Раслі браты... Ужо дарослым Занадта Каін стаў зайздросным. З той зайздрасці ён Авеля забіў – Недаравальны грэх зрабіў. *** 130 год –гаворыць міф- Прайшло яшчэ – і нарадзіўся Сын трэці,звалі яго Сіф – Ў чыім патомстве Ной з’явіўся. Ной быў бязгрэшны чалавек, Якога выбраў Бог з натоўпу, І загадаў таму каўчэг Змайстрыць к Сусветнаму патопу. З сынамі Ной -па запавету- Ў каўчэгу змог уратавацца – І з Хама,Сіма і Яфета Зноў род людскі стаў разрастацца. *** Пайшлі егіпетцы ад Хама, Ўсе афрыканцы,фінікійцы. З іх – Ганібал,Хеопс,таксама, І прыгажуня Неферціці. --- Арабскі люд,вавіланянскі, Яўрэі,то - нашчадкі Сіма. І там – ісламскай,хрысціянскай – Вытокі вераў незгасімых. Адтуль – Хрыстос і Мухамед, І цар Давід,і Саламон, Каран,Біблейскі запавет, І слынны горад Вавілон. *** З нашчадкаў лініі Яфета – Народы-індаеўрапейцы: Германцы,грэкі,кельты гэта, Славяне і індусы,персы. Сярод іх: Цэзар,Арыстоцель Ды Цыцэрон,Гамер,Платон, І Аляксандр Македонскі – Імёны слаўныя здавён. І Буда тут рэлігію стварыў – Адну з вялікіх на планеце. Адсюль паўстаў сталіцай Рым Імперыі магутнейшай у свеце. *** Славянскі,наш,прапродак – Яфетаў сын,Славен. З яго пайшлі народы, Дзе славянін жыве. Ля Эльбы і Дунаю, Ля Віслы,у лясах, Сяліліся славяне З галовамі разумнымі у русых валасах. Вынослівасцю,сілай Адметныя былі, Сям’ёй дзяцей расцілі, Сумленнасць бераглі. *** Славяне мірнымі слылі, Бо не хацелі ваяваць. І статкі у лугах паслі, Ды лес умелі карчаваць, зямлю араць. Быццё было іх сціплым,простым: Жылі яны ў дамах драўляных, А елі грэчку,мёд і проса, І малако пілі славяне. Заўсёды рад славянін госцю: Любога,як свайго,сустрэне, Жанчыны – слаўны прыгажосцю, Насілі доўгае адзенне. *** Славянскі люд любіў гуляць: Спяваць,скакаць пад гукі гусляў, Паданні слухаць і казаць. Абагаўляць прыроду мусіў. Ён пакланяўся Перуну, Маланкі Богу і нябёсаў, І Богу сонца і дажджу, І духам,што кіруюць лёсам. Сваіх нябожчыкаў-памерлых Славяне спальвалі ў агні. Правадырам славутым,смелым, Ў іх гонар,насыпалі курганы. *** Міжземнаморскія народы, Якія прагнулі свабоды, У пятым веку Новай эры Зламалі Рымскую імперыю. І пачаліся узрушэнні: Напады,войны,замірэнні, Дзяржаў знікненне,разбурэнне І тут жа новых узнікненне... Народных мас перасяленне, Названа што было “Вялікім”, Славян штурхнула к засяленню Зямель няведамых шматлікіх. *** Аднойчы пра...праўнук Славена І князь славуты Бурывой Сабраў славян і ў шлях натхненна На усход павёў іх за сабой. У месцах маланасялёных, Дзе мноства рэк,лясоў,лугоў, Ад мора Чорнага да Балтыкі Яны асвойваліся зноў. Плямёны,што ў лясах аселі, “Драўляне” – назву атрымалі, “Паляне” – землі ў стэпах мелі, На поўнач “севяране” звандравалі. *** Абшчыны беларускіх земляў Імёнамі старэйшын называлі. Радзім і Вятка сваё племя Ля рэчкі Сож уладкавалі. А потым Вятка з часткай роду Далей пайшоў,к рацэ Ака. Радзім з паловаю народу Застаўся тут свой лёс шукаць. Жылі радзімічы супольна, Лавілі рыбу,палявалі Ды пасяленні будавалі: Чачэрск і Слаўгарад,і Гомель Пазней у месцах тых паўсталі. *** А легендарны Дрыгавіт Прывёў на Прыпяць сваё племя. Было там шмат балот (дрыгвы). Пасля знайшлі і лепшых земляў. Па берагах Дняпра,Дзвіны, Сівога Немана і Буга Далей сяліліся яны, Дрыгавічы,пляменным кругам. Апроч рыбалкі,палявання, Лясы скарчоўвалі,сяклі, Пасля чаго зямлю аралі, Расцілі збожжа на раллі. *** Гаспадаркі інтэнсіўнасць І грамадскага жыцця Вымагала і цывільнасць Калектыўнага быцця. Пасяленні гарадамі Сталі паступова, Дзе рамеснікі с купцамі – Жыхароў аснова. Так узніклі Брэст і Пінск, Слуцк,Капыль і Тураў, Рагачоў,Гародня,Мінск, З іх архітэктурай. *** Правадыр славянскі Крыва Са шматлікім племенем Зямлю асвойваў рупліва Паміж Дзвіной і Неманам. Крывічы яшчэ жылі Каля Волгі і Дняпра, А пазней ажно дайшлі Да Чудскога возера. Земляробства і рамёствы крывічам – па сіле, Іх жанчыны з пазалотай пацеркі насілі. Ужо ваенныя суполкі крывічы стваралі Ды князёў-правадыроў людзі выбіралі. *** Радзімічы,дрыгавічы і крывічы Яднацца былі згодны – І вось ў гісторыі аднойчы Імя ўзнікае князя Рагвалода. Тое Полацкае княства - Наша першая Дзяржава, Беларускі гонар,слава, І народаў брацтва! Легендарныя імёны ў летапісных ведах: Ізяслаў і Яраслаў,маці іх Рагнеда, І патронка Беларусі святая Еўфрасіння, Епіскап Тураўскі Кірыл і Францыск Скарына. *** Імкнуліся жыць па-сяброўску, З плямёнамі балцкімі ў лад. Вялікае Княства Літоўскае Стварылі семсот год назад. У Княстве законы – аснова, І грошы,і войска, і суд. Адзінай дзяржаўнаю мовай Была беларуская тут. Мы помнім вялікіх літвінаў: Міндоўга,Ягайлу,Альгерда, І Вітаўта,і Гедыміна,- Краіну вялі што наперад. *** Мы,нашчадкі ВКЛ,Полацка і Турава, Хрысціянствам даражым і сваёй культураю. Не забыліся,шануем нашу мову матчыну. Беларускіх дзеячаў памнажаем спадчыну. Сымон Будны,Радзівіл,Дунін-Марцінкевіч, Ян Чачот і Багдановіч,Быкаў,Багушэвіч, І Гусоўскі,Караткевіч,і Купала з Коласам, Кавалёнак і Клімук – грамадзяне-волаты. Народ пад назвай “беларусы” Мінулых два вякі прайшоў У складзе Польшчы,разам з Руссю. А ў дваццаць першы век прыйшоў Краінай вольнай Беларуссю. ’’’’’ Нам трэба знаць,захоўваць карані І шанаваць вялікія імёны, Набыткі папярэднікаў цаніць, Трымаць высока пераможныя знамёны. З легендаў пачыналася усё, З Радзіма,Дрыгавіта,Крывы – І з века ў век да іх павагі пачуццё Праносяць беларусы беражліва. 2010,май --------------------------- Тлумачальны спіс імён і назваў, ужытых у творы. “Легенд біблейскіх і сюжэтаў” - БІБЛІЯ – Святое Пісанне. Адна з самых старажытных кніг свету. Утрымлівае шмат легендаў і паданняў. “Ад самых першых пралюдзей” - агульначалавечых прапродкаў - Адама і Евы. Адам – поводле Бібліі,першачалавек,продак усіх людзей,якога Бог стварыў з зямного праху,і памясціў яго ў рай,у Эдэмскі сад. Ева - жонка Адама,першая жанчына,якую Бог стварыў з рабра Адама, прамаці чалавечага роду. Рай - яго Бог стварыў для першых людзей. Дрэва пазнання – сярод Эдэмскага саду было два асобых дрэвы: Дрэва жыцця і Дрэва пазнання дабра і зла. Дазвалялася есці плады ад усіх дрэў у садзе,за выключэннем пладоў Дрэва пазнання.Пагрозаю за непаслухмянасць была смерць. Эдэмцы – жыхары Эдэма (Адам і Ева). Каін,Авель – сыны Адама і Евы.Старэйшы,Каін,быў земляробам,а малодшы, Авель,пасвіў жывёлу.Каін забіў Авеля з зайздрасці.Бо,калі яны прынеслі дары (ахвяры) Богу,той Авелевы прыняў, а Каінавы – не.Так людзі зрабілі грэх – братазабойства.Пазней,у Сусветным патопе,усе нашчадкі Каіна загінулі. Сіф – сын Адама і Евы,продак Ноя. Ной, - калі людзей стала шмат,яны натварылі столькі грахоў,што каўчэг, Бог затапіў зямлю вадой (Сусветны патоп),каб знішчыць іх. Сусветны патоп Толькі аднаму чалавеку (Ною),які не грашыў,Бог даў праект і загадаў пабудаваць каўчэг(своеасаблівы трох’ярусны плаў- сродак) і ратавацца ад патопу.У каўчэг Ной узяў па пары ўсіх жывёл і сем’і сваіх сыноў – Хама,Сіма і Яфета. Хам,Сім,Яфет – сыны Ноя.Ад іх пайшоў пасля патопу род людскі на зямлі. Егіпетцы - егіпцяне,асноўнае насельніцтва Егіпта,дзяржавы на паўночна- ўсходняй частцы Афрыкі. Афрыканцы - жыхары,ураджэнцы Афрыкі. Фінікійцы – жыхары старажытнай Фінікіі,што некалі панавала над Міжземным морам,мела калоніі ў Афрыцы,Сіцыліі,Іспаніі. Ганібал - славуты палкаводзец-фінікіец. Хеопс - вядомы егіпецкі фараон,які пабудаваў найвялікшую ў свеце піраміду (піраміда Хеопса). Неферціці - “Найпрыгажэйшая з прыгажунь”,галоўная жонка старажытна – егіпецкага фараона XVііі дынастыі Эхнатона (1351-1334 г. да н.э.). Арабскі люд – арабы.Народы семітычнай моўнай групы,якія насяляюць Пя- рэднюю Азію і Паўночную Афрыку. (Семіты /ад Сіма,сына Ноя/ -народы,размаўляючыя на семітскіх мовах,да якіх адносіліся ста- ражытныя вавіланяне,асірыйцы,фінікійцы,іудзеі і нек.інш.народы, да якіх належаць сучасныя арабы,яўрэі і інш народы). Яўрэі - 1.Агульная этнічная назва народа,што гістарычна ўзыходзіць да старажытных сяміцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім на- сельніцтвам гэтых краін. 2.Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль. Хрысціянская вера - хрысціянства,рэлігія,у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста як бога-чалавека,і якая мае тры напрамкі: праваслаўе,каталіцызм і пратэстанства. Хрыстос - Ісус Хрыстос,сын Божы.Ад яго пайшло веравучэнне хрысціянства і заснаваныя на ім формы арганізацыі грамадска-рэлігійнага жыцця. Ісламская вера - іслам,магаметанства,мусульманская рэлігія,заснаваная,паводле падання,у 7 ст. Магаметам (Мухамедам). Мухамед - прарок,пачынальнік іслама. Цар Давід – перші цар Іудзеі і трэці цар Ізраілю,пачынальнік адзінай дынастыі іудзейскіх цароў. Саламон - цар ізраільскі,мудрэц,адзін са складальнікаў Святога Пісання - Бібліі. Каран - свяшчэнная кніга мусульман,крыніца мусульманскага багаслоўя і юрыспрудэнцыі. Біблейскі запавет - Біблія складаецца з двух галоўных раздзелаў: 1.Кніг Старога запавета. 2.Кніг Новага запавета. Вавіланянскі люд - вавіланяне,жыхары старажытнай дзяржавы Вавілоніі ў даліне ніжняга цячэння Тыгра і Еўфрата. Вавілон - старажытны горад,пабудаваны за 4 тысячагоддзі да н.э.Вядомы “Вавілонскім стоўпатварэннем” – паводле біблейскай легенды – няўдалай спробай пабудаваць у Вавілоне вежу да неба (Вавілон- скую вежу). Германцы - назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы,што жылі ў цэнтральнай,заходняй і пайднёва-заходняй Еўропе. Грэкі - народ,які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі,дзяржавы на Балканскім паўвостраве. Кельты - група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы. Славяне - адна з буйнейшых у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў. Індусы - індыйцы,паслядоўнікі індуізму,распаўсюджанай у Індыі рэлігіі, галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы Персы - ранейшая назва іранцаў;цяпер – назва нацыі фарсаў,якая скла- дае каля паловы насельніцтва Ірана. Цэзар - Гай Юлій Цэзар,славуты рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч (100 - 44 гг. да н.э.). Арыстоцель- найвялікшы грэчаскі філосаф і даследчык, аказаўшы моцны ўплыў на ўсё наступнае развіццё філасофскай думкі. Цыцэрон - Марк Тулій,найвялікшы рымскі аратар (майстар слова). Гамер - славуты паэт,айцец грэчаскай паэзіі (жыў каля 900 гг. да н.э.). Платон - славуты грэчаскі філосаф (5 ст. да н.э.). Аляксандр вялікі палкаводзец,на чале з якім блізкія сваякі грэкаў – маке- Македонскі - донцы ў старадаўнія часы заваявалі амаль увесь свет. Буда - заснавальнік будызму (6 ст. да н.э.) – адной з сусвентных рэлі- гій.Распаўсюджана ў Кітаі,Японіі і нек.інш.краінах Усходу. Рым, - старажытны Рым заснаваны ў 753 г. да н.э. царом Ромулам. Рымская Галоўны горад сусветнаай Рымскай імперыі,існаваўшай да 476 імперыя. года н.э. Зараз Рым -сталіца Італіі і рэзідэнцыя Папы Рымскага. Славен - агульнаславянскі прапродак,сын Яфета. Эльба - рака басейну Паўночнага мора,бярэ пачатак у Чэхіі. Асноўнае цячэнне – па тэрыторыі Германіі. Дунай - другая па даўжыні пасля Волгі рака Еўропы. Вісла - самая значымая рака басейну Балтыйскага мора. Гуслі - мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў Пярун - галоўнае бажаство ўсходніх славян. Дух - у рэлігійна-містычных уяўленнях славян: духі лесу,рэк,балотаў і іншыя бесцялесныя,звышнатуральныя істоты. Курган - высокі магільны насып. Новая эра - хрысціянская,або новая (наша) эра пачынаецца са дня міфічнага нараджэння Ісуса Хрыста. Вялікае - умоўная назва узмоцненага перамяшчэння плямён у Еўропе перасяленне (з 4 па 7 стст.), якое прывяло да падзення Заходняй Рымскай ім- народаў перыі і ўтварэння новых дзяржаў. Бурывой - адзін з нашчадкаў Славена,легендарны Неваградскі князь (Старая Ладага),правіў у 790-ыя гады. Драўляне, Паляне, - назвы славянскіх плямёнаў у эпоху іх рассялення на новых землях Севяране Радзім - продак,правадыр усходнеславянскага племені радзімічаў. Вятка - продак аднаго са славянскіх плямёнаў; па летапісу яно аддзялілася ад радзімічаў і пасялілася на р.Ака. Сож - рака ў Расіі і Беларусі,левы прыток Дняпра,даўжыня ў межах Бе- ларусі 493 км. Ака - правы прыток Волгі. Чачэрск - горад у Гомельскай вобласці. Слаўгарад - горад у Магілёўскай вобласці (да 1945 г. – Прапойск). Гомель - абласны цэнтр Гомельскай вобласці. Дрыгавіт - продак дрыгавічаў,плямёнаў славян,жыўшых паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Прыпяць - самы значны прыток Дняпра. Днепр - трэцяя па даўжыні /2201 км/ пасля Волгі і Дунаю рака ў Еўропе, працякае па тэрыторыях Расіі,Украіны і Беларусі. Дзвіна - Заходняя Дзвіна. Рака ў Расіі,Беларусі,Латвіі.Даўжыня ў межах Беларусі 328 км. Неман - рака ў Беларусі,Літве,Расіі.Даўжыня ў межах Беларусі 459 км. Буг - Зах.Буг,рака на Украіне,Беларусі і Польшчы.У межах Беларусі 154 км. Брэст - цэнтр Брэсцкай воласці. Пінск - горад у Брэсцкай вобласці. Слуцк - горад у Мінскай вобласці. Капыль - горад у Мінскай вобласці. Тураў - горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адзін са стара- жытных гарадоў Беларусі і сталіца Тураўскага княства /11-13 ст.\ . Знаходзіцца на Палессі на р.Прыпяць. Рагачоў - горад у Гомельскай вобласці. Гародня - Гродна,цэнтр Гродзенскай вобласці. Мінск - сталіца Беларусі,цэнтр Мінскай вобласці. Крыва - продак крывічоў,плямёнаў усходніх славян,якія займалі тэрыторыі ў вярхоўях Зах.Дзвіны,Дняпра і Волгі. Волга - самая Вялікая рака /3530 км/ Еўропы.Працякае па тэрыторыі Расіі. Чудское возера - буйное прэснаводнае возера на тэрыторыях Расіі і Эстоніі.Плошча – 2670 кв.км. Пацеркі - упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы,якое надзяваецца на шыю. Рагвалод - першы гістарычна вядомы полацкі князь.Год нараджэння невядо- мы,памёр у 980 годзе.Пачынальнік полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў – беларускіх князёў.Бацька Рагнеды. Полацкае княства - Усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэнне са сталіцай у г.Полацку, першая старажытная беларуская дзяржава.Існавала ў 9 – 14 стст. Рагнеда - полацкая князёўна,дачка князя Рагвалода.Год нараджэння невядо- мы,памёрла ў 1000 годзе. Ізяслаў - полацкі князь з 988 г. Сын Рагнеды.Нарадзіўся каля 978 г. Памёр у 1001 годзе. Яраслаў - Яраслаў Мудры. Вялікі кіеўскі князь з 1019 г. Сын Рагнеды. На- радзіўся каля 980 г. Памёр у 1054 годзе. Святая Еўфрасіння- Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна. Нарадзілася ў 1120 годзе,памёрла ў 1173 г. Дзеля служэння Богу і свайму народу прыняла манаскі стан.Перапісвала святыя кнігі,зас- навала 2 манастыры,стварала школы,бібліятэкі,- вяла асветніцкую працу. Вернікі шануюць яе як заступніцу нашу перад Усявышнім, патронку Беларусі. Епіскап буйным культурным цэнтрам старажытнай Беларусі было ў 12 ст. Тураўскі - Тураўскае княства.Уславіў яго сваёй асветніцкай дзейнасцю епіс- Кірыл кап Кірыл Тураўскі. Гады жыцця 1130 – 1182. Францыск - вялікі асветнік,гуманіст,першадрукар з Полацку.Пераклаў на бела- Скарына рускую мову і надрукаваў 23 кнігі Бібліі. Вялікае - славяна-балцкая дзяржава,створана ў 13 ст. на базе славянскіх Княства плямён крывічоў і дрыгавічаў і балцкіх – літвы і яцьвягаў,да якой Літоўскае пазней далучыўся і Полацк. На працягу амаль паўтысячы гадоў існавання ВКЛ на тэ- рыторыі будучай Беларусі сфармавалася адзіная народнасць – літвіны (ліцьвіны),яна складала большую частку насельніцтва Княства,што жыла на асноўнай тэрыторыі дзяржавы ад Гародні да Вільні,ад Полацка,Мсціслава,Гомеля – да Турава,Пінска,Бярэсця (Брэста).Назва “літвіны” стала гістарычным этнонімам беларусаў. На ўскрайках ВКЛ жылі іншыя народы,якія захоўвалі сваю этнічную адметнасць,сярод іх – балцкае насельніцтва (жамойты, аўкштайты),насельніцтва ўкраінскіх земляў. У сувязі з гэтым існа- ваў і палітонім “літвіны”,які азначаў дзяржаўную прыналежнасць усіх жыхароў Княства. Міндоўг, Гедымін, Альгерд, - Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага ў розныя перыяды Ягайла, з 1253 па 1430 год. Вітаўт В К Л - Вялікае Княства Літоўскае. Сымон Будны – (1530 – 93 гг.),беларускі друкар-асветнік,адзін з паслядоўнікаў Скарыны. Радзівіл - Мікалай Крыштаф Радзівіл “Чорны”, палітычны,культурны і рэлі- гійны дзеяч ВКЛ,мецэнат.(1515 – 65 гг.). Мікола - паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння,прадстаўнік новалацінс- Гусоўскі кай усходнееўрапейскай школы.Аўтар паэмы “Песня пра зубра”. (1470 – 1533 гг.). Ян Чачот - (1796 – 1847).Паэт,фалькларыст і этнограф. Дунін- -Марцінкевіч – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-84),пісьменнік і драматург, класік беларускай літаратуры. Францішак Багушэвіч - (1840-1900),беларускі паэт-дэмакрат,адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Максім Багдановіч- (1891-1917),беларускі паэт,публіцыст,літаратуразнаўца.Класік, адзін са стваральнікаў беларуск.літаратуры і сучаснай бел. мовы. Купала - Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).1882-1942 гг. Класік бела- рускай літаратуры,народны паэт БССР,драматург,публіцыст.Ака- дэмік АН БССР. Колас - Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).1882-1956 гг.Класік беларускай літаратуры,народны паэт БССР.Акадэмік АН БССР. Быкаў - Васіль Быкаў.1924-2003 гг.Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Народны пісьменнік Беларусі,грамадскі дзеяч,Герой Сацыялістыч- най Працы. Караткевіч - Уладзімір Караткевіч.1930-84 гг.Беларускі пісьменнік,публіцыст, крытык,перакладчык. 12 СТАРОНКА Кавалёнак - Уладзімір Кавалёнак (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-пал- коўнік авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў тры палёты ў космас. Клімук - Пётр Клімук (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-палкоўнік авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў два палёты ў космас. “Народ пад - Пад канец 18 ст. Вялікае Княства Літоўскае,якое на той назвай “беларусы” час уваходзіла ў канфедэратыўную дзяржаву – Рэч Пас- мінулых два вякі палітую,страціла сваю дзяржаўную незалежнасць у вы- прайшоў...” ніку падзелаў канфедэрацыі паміж Расіяй,Аўстрыяй і Прусіяй. Землі ВКЛ былі далучаны да Расійскай імперыі.Пасту- пова знікла з ужытку назва насельніцтва “літвіны”.У складзе Расій скай імперыі за нашымі землямі замацавалася назва “Белая Русь”, “Беларусь”.Пасля 1840 г. ў адносінах да нашых зямель пачало ўжывацца найменне – “Северо-Западный край.” У другой палове ХІХ стагоддзя нацыянальная патрыятычная інтэлігенцыя,якая вы- ступала за адраджэнне свайго народа і яго дзяржаўнасці, аднавіла назву “Беларусь”,”беларусы” як сімвал пратэсту супраць імперска-га ўціску Расіі.Пад гэтаю назваю наш народ прайшоў ХХ ст. і з ёю ўступіў у новае тысячагоддзе. (З 1919 па 1990 – у складзе СССР,у тым ліку: Зах.Беларусь з 1921 па 1939 г. у складзе Польшчы). Ад 27 ліпеня 1990 года Беларусь – незалежная самастойная дзяржава. (27.07.1991 г. прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР. 25 жніўня 1991 года - наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржсуверынітэце БССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новая назва нашай дзяржавы - РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ). Air Jordan


Цудоўна, Пётр Валяр'янавіч.

Цудоўна, Пётр Валяр'янавіч. Так трымаць! Вельмі прыемна, што Ашмянская зямля дала Беларусі такіх сыноў.

Ноч беларускай літаратуры. 22

Ноч беларускай літаратуры.
22 лютага 2013 года а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у “Ночы беларускай літаратуры”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.
Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.
Праграма:
Літаратурны блок:
Паэтычны гурток “Альтанка” пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч.
Аўтары часопіса “Маладосць”.
Суполка “Літаратурнае прадмесце” пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай.
Музычны блок:
Сяргей Башлыкевіч.
Гурт “Нельга забыць”.
Гурт “аРБа”.