Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
Запаветны напеў, запаветная даль Прада мной прадстае, толькi вочы заплюшчу. Ў небе зоркi твае зiхацяць як крышталь, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Тут схаваны даўно скарб прадвечных дзядоў. На спатканне iмкнусь, кліч Радзiмы пачуўшы. Шэрай птушкай лясной я з далёкiх краёў Да цябе прылятаю, Белавежская пушча. Верным сынам тваім да крыніцы прыду. Тут гушчар для зуброў – нiбы райскія кушчы. Як алені, з калень п’ю святую ваду, Беларуская казка – Белавежская пушча! Ад магутных дубоў, мужных велiчных дрэў, Дзе дзiкi-вяпрукi жалуды свае лушчаць, Панясу твой напеў, песняроў шчыры спеў, Беларуская казка – Белавежская пушча! Air Max 1 Ultra Flyknit


Запаветны напеў, далячыняў

Запаветны напеў, далячыняў смуга
У чаканьні зары, што заблішча сляпушча —
Як свая мне твая векавая туга,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.

Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў,
І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў
Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча.

Ледзьве значным слядком да крыніцы брыду
Праз траву, трыснягі, хмызняковыя гушчы.
Як алені, з кален п’ю жывую ваду
Роднай праўды твае, Белавежская пушча.

Адагрэю душу ля высокіх дубоў,
Ды на ўцеху жывым — і сляпым, і відушчым, —
Панясу твой напеў запаветны дамоў,
Белавежская пушча, Белавежская пушча…

Пераклаў Расціслаў Завістовіч.

Наколькі вядома, гэта

Наколькі вядома, гэта пераклад Наталлі Арсеньевай