Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бласлаўляю цябе...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Бласлаўляю цябе з прастатою дзіцёнка, што не дорыць нічога, любві акрамя. Хай аблашчаць цябе промні радасці вонкай, ледь тваё я да сонейка ўскіну імя. Бласлаўляю цябе з трапятцой маладосці і жадаю табе абнаўлення ў вясне, у якой адрадзішся — адразу, да млосці, — як цябе ліўнем з неба Любоў ахіне. Бласлаўляю цябе з раўнавагай сталення, з моцнай верай — і ты у святлечы ўзрасцеш. І напоўніш любоўю любое імгненне, і напішаш пра тое цудоўнейшы верш. Бласлаўляю цябе з вышыні даўгалецця. І жадаю табе жыць гадочкаў да ста і "славенні" ўжываць як агенчыкі ў свеце найсвятлейшага Сонца — Любові Хрыста. air max 1