Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

блаславенне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Бласлаўляю цябе

з прастатою дзіцёнка,
што не дорыць нічога, любві акрамя.
Хай аблашчаць цябе промні радасці вонкай,
ледь тваё я да сонейка ўскіну імя.

Бласлаўляю цябе

з трапятцой маладосці
і жадаю табе абнаўлення ў вясне,
у якой адрадзішся — адразу, да млосці, —
як цябе ліўнем з неба Любоў ахіне.

Бласлаўляю цябе

з раўнавагай сталення,
з моцнай верай — і ты у святлечы ўзрасцеш.
І напоўніш любоўю любое імгненне,
і напішаш пра тое цудоўнейшы верш.

Бласлаўляю цябе

з вышыні даўгалецця.
І жадаю табе жыць гадочкаў да ста
і "славенні" ўжываць як агенчыкі

ў свеце

найсвятлейшага Сонца —
Любові Хрыста.



Яшчэ не ацэнена

Будзь у свеце святлом. Незгасальным. І ў думцы, і ў слове,
і ва ўчынку — любым, як у цемры паходня, свяці!
I ўсе "дзеі" свае насычай выпраменнем Любові,
ратавальней якой анiчога няма у жыцці.

Асвятляй ёю ўсіх, не мiнаючы хмарна нікога: :
і сваіх, і чужых, незалежна ад слоў іх і спраў,
дабрадзеяў і злых, i не толькі сяброў, а й нябогаў —
з ліку тых, хто калiсь лютым ворагам блiжняму стаў.

Прабачай i даруй, успрымаючы ўрокi з падзякай.
Бласлаўляй і ратуй ад сумневаў і прывідных крыўд.
І ўзамен не чакай для сябе ўзнагароды — ніякай,
хоць бы ты і душу па шмачотках усю раздарыў.

А калі час надыдзе і цела прынесці ў ахвяру,
не шкадуй і аб ім — анічога не страшна аддаць
дзеля вечнай Любві,
і Жыцця, ніспасланага Дарам,
i такога Святла...

О, якое Яно — Благадаць!..



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Якiя не так шмат людзей ужываюць на зямлi
На блiжнiм усходзе зранку
Амаль пасля свiтанку
Я бачыў як хлапец вiтаў бабулю у двары

Пацалаваў далонь, паклон зрабiўшы нiзкi
Яна рукой кранулася хлапцовай галавы
Яны хутчэй за ўсё былi не у сваяцтве блiзкiм
Але жанчыны блаславення да яго дайшлi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Павага да старэйшых здаўна ёсць на зямлi
Iх бласлаўленне iсцiны дастатак
Якi ўратуе ад напасцяў i вайны



Сярэдняя: 2.4 (13 галасоў)

О, благадаць — уцеха ўцех,
ратунак i спадзеў!
З Табой я бездані пазбег,
сляпы быў — і празрэў!

Ты i пастрашыла: "Ад зла
бяжы, як ад агню!",
i Божай ласкаю сышла
у сэрца — ўпершыню.

Я шмат iспытаў па жыцці
з Табою ўжо прайшоў.
Ты, памагаючы iсці,
вядзеш мяне дамоў.

Там мiр, i радасць, i спакой,
вяртання "дэ жа вю".
Там Цар, i Бог, i Творца мой,
якiм я і жыву.

Калі ж, як сон, пакіну плоць —
аблочкам адлячу,
мяне сустрэне мой Гасподзь
з любоўю уваччу.

Зямное сыдзе, быццам снег,
растане сонца лік.
А Ты, мой Божы абярэг
не знікнеш, як не знік

у сотнях-тысячах гадоў
Бажэственны агмень,
Якому мы спяваем зноў
нiбыта ў першы дзень!

Арыгiнал:

John Newton.

Amazing grace! How sweet the sound,
That saved a wretch like me!
I once was lost but now am found
Was blind, but now I see.

’Тwas grace that taught my heart to fear,
And grace my fears relieved;
How precious did that grace appear
The hour I first believed!

Through many dangers, toils, and snares,
We have already come;
’Tis grace hath brought me safe thus far,
And grace will lead me home.

The Lord has promised good to me,
His word my hope secures;
He will my shield and portion be
As long as life endures.

Yes, when this flesh and heart shall fail,
And mortal life shall cease,
I shall possess, within the veil,
A life of joy and peace.

The earth shall soon dissolve like snow,
The sun forbear to shine;
But God, who called me here below,
Will be forever mine.

When we've been there ten thousand years,
Bright shining as the sun,
We've no less days to sing God's praise
Than when we'd first begun.